Леанід Ціханавіч Ерын
Леанід Ціханавіч Ерын (17 лістапада 1951, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (2000—2004). Генерал-лейтэнант.
Леанід Ціханавіч Ерын | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
лістапад 2000 — 18 лістапада 2004 | ||||
Прэм’ер-міністр | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Уладзімір Мацкевіч | |||
Пераемнік | Сцяпан Сухарэнка | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | ваенны | |||
Нараджэнне | 17 лістапада 1951 (69 гадоў) | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | генерал-лейтэнант | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 17 лістапада 1951 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.
У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарта.
У 1975—1986 гадах працаваў на розных пасадах ва УКДБ па Віцебскай вобласці.
У 1981 годзе скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.
У 1982—1985 гг. праходзіў воінскую службу ў Афганістане.
У 1986—1989 гг. працаваў у цэнтральным апараце КДБ БССР.
У 1989—1995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР, узначальваў Упраўленне ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласці.
20 кастрычніка 1995 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1]
20 снежня 1995 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].
25 верасня 2000 года прызначаны начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
27 лістапада 2000 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзіміра Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 снежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас)[3].
21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.
25 верасня 2001 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].
18 лістапада 2004 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Пераехаў у Маскву. На дадзены момант з’яўляецца дараднікам кіраўніка Расійскіх чыгунак.
УзнагародыПравіць
- медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана» (1999).
Сям’яПравіць
Жанаты, мае сына.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1