Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, БелДУТ (да 1993 года — Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, БелІІЧТ, БІІЧТ[1]) — вядучая навучальная і навукова-даследчая ўстанова транспартнага і будаўнічага комплексу Беларусі.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ) | |
---|---|
Заснаваны | 1953 |
Рэктар | вакансія |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гомель |
Юрыдычны адрас | 246653, Беларусь, Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Кірава, д. 34 |
Сайт | bsut.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя і сучаснасць
правіцьЗаснаваны ў 1953 годзе і размешчаны ў г. Гомелі, вуліца Кірава. За мінулыя гады падрыхтавана звыш 27 тысячы інжынераў, бакалаўраў і магістраў. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаюцца каля 12 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання.
Падрыхтоўку кадраў на 32 кафедрах вядуць звыш 300 выкладчыкаў, у тым ліку 170 прафесараў і дацэнтаў. Рэгіянальныя навучальныя цэнтры ўніверсітэта размешчаны ў Брэсце, Мінску. У складзе ўніверсітэта функцыянуюць Інстытут павышэння кваліфікацыі і Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту.
Факультэты
правіць- Завочны (дэкан — к. т. н., дацэнт Пігуноў Уладзімір Уладзіміравіч)
- Факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій (дэкан — к. э. н., Казароз Ігар Мікалаевіч)
- Замежных студэнтаў (дэкан — к. т. н., Дацэнт Уласюк Таццяна Аркадзьеўна)
- Механічны (дэкан — к. т. н. Гурскі Яўген Пятровіч)
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (дэкан — к. т. н. Ташкінаў Анатоль Германовіч)
- Будаўнічы (дэкан — к. т. н., Бачкароў Дзмітрый Ігаравіч)
- Кіраванне працэсамі перавозак (дэкан — к. т. н., дацэнт Берлін Мікалай Пятровіч)
- Электратэхнічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Сатыраў Фёдар Яфімавіч)
- Ваенна-транспартны факультэт (начальнік-палкоўнік Пуцінцаў Сяргей Афанасьевіч)
У Мінску дзейнічае філіял ўніверсітэта.
Каледжы
правіцьУ адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2014/10/20 № 995, загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 2015/05/23 № 55 — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстаноў адукацыі Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі і з’яўляецца іх правапераемнікам.
Выбітныя выкладчыкі
правіць- Пётр Сцяпанавіч Грунтоў (1933—2012)[2] — вучоны ў галіне транспартных сістэм, доктар тэхнічных навук, рэктар у 1986—1996 гг.
- Сяргей Малахіевіч Лебедзеў (1907—1965) — прафесар, 1954—1963 гг. загадчык кафедры.
- Мацвей Васілевіч Сядзенка (1900—1977) — доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар. У 1963—1975 гг. загадчык кафедры інжынернай геалогіі, асноў і фундаментаў.
Выбітныя выпускнікі
правіць- Анатоль Аляксандравіч Сівак, начальнік БЧ
- Сяргей Сяргеевіч Сідорскі, 6-ы прэм’ер-міністр Беларусі
- Аляксандр Серафімавіч Якабсон, дзяржаўны дзеяч Беларусі
Рэктары
правіць- Аляксей Аляксеевіч Петруковіч (1953—1961)
- Пётр Аляксандравіч Сыцко (1961—1986)
- Пётр Сцяпанавіч Грунтоў (1986—1996)
- Валянцін Пятровіч Ярашэвіч (1997—2000)
- Веньямін Іванавіч Сянько (2001—2016)
- Юрый Іванавіч Кулажанка (26 кастрычніка 2016 — 11 снежня 2024)
Зноскі
Спасылкі
правіцьБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт БелДУТа Архівавана 17 ліпеня 2010.