Валянцін Пятровіч Ярашэвіч
Валянцін Пятровіч Ярашэвіч (23 чэрвеня 1936, в. Толкава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 29 жніўня 2000) — беларускі інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне кіравання працэсамі перавозак. Кандыдат тэхнічных навук (1967), прафесар (1989).
Валянцін Пятровіч Ярашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 2000 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | чыгуначнік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1957), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (эксплуатацыйны факультэт, 1964; аспірантура, 1967).
На працягу двух гадоў працаваў дзяжурным па станцыі і дыспетчарам на станцыі Брэст-Паўночны. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1966, факультэт кіравання працэсамі перавозак, кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», у 1980—1987 — дэкан факультэта, з 1987 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1997—2000 — рэктар).
Абіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Навуковыя інтарэсы: эфектыўнасць работы чыгуначных участкаў, станцый і вузлоў і іх перспектыўнае развіццё; тэорыя графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыгуначных напрамкаў.
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1994), ордэн «Дружба народов», знакам «За отличные успехи в работе» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам «Почётному железнодорожнику».
Літаратура
правіць- Исследование технологии и размещение грузовых устройств на сортировочных станциях : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. П. Ярошевич. — Гомель, 1967.
- Ярашэвіч Валянцін Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Ярошевич Валентин Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С 730.
- Жизнь, как струна / В. Чижонок // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 308—313.
- Жизнь, как струна / В. Чижонок // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 150—154.
- Ученый и организатор подготовки специалистов для транспорта / Л. А. Редько // Вестник Белорусского государственного университета транспорта. Наука и транспорт. — 2015. — № 2. — С. 149—152.