Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту
Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова г. Брэста, філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Размяшчаецца ў цэнтры горада, у гістарычным будынку па адрасе вул. Пушкінская, 65, пабудаваным для гарадскога ліцэя ў 1933 годзе[1].
Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту | |
---|---|
Дата заснавання | 14 чэрвеня 1940 |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | г. Брэст, вул. Пушкінская, 65 |
rwcollege.brest.by | |
Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце; тэхналагічная сувязь на чыгуначным транспарце; тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцейных, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на чыгуначным транспарце; чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка. Больш за 1000 навучэнцаў вочнай дзённай і завочнай формаў навучання.
Гісторыя
правіць14 чэрвеня 1940 года Народным Камісарыятам шляхоў зносін быў падпісаны загад аб арганізацыі Брэст-Літоўскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Усталяваны прыём навучэнцаў на 1940—1941 навучальны год па трох спецыяльнасцях: рух і грузавая праца; пуцявая гаспадарка; сігналізацыя, цэнтралізацыя, блакіроўка.
8 красавіка 2005 года Брэсцкі дзяржаўны тэхнікум чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі ператвораны ў Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі[2].
Вядомыя выпускнікі
правіць- Віктар Мікалаевіч Навумчык, беларускі вучоны ў галіне педагогікі
- Аляксей Філатаў (нар. 1939) — беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст
Зноскі
- ↑ Каледж Архівавана 29 красавіка 2017.. Сайт БДКЧТ
- ↑ Этапы развіцця Архівавана 23 сакавіка 2017.. Сайт БДКЧТ
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 28 красавіка 2017.