Будынак Аляксандраўскай гімназіі (Гомель)
Будынак Аляксандраўскай гімназіі — помнік грамадзянскай архітэктуры гістарызму. Архітэктарская стылістыка будынку арыентаваная на рускі класіцызм.
Будынак | |
Будынак Аляксандраўскай гімназіі | |
---|---|
![]() | |
52°25′56″ пн. ш. 31°00′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Архітэктурны стыль | рускі класіцызм |
Архітэктар | С. Шабунеўскі |
Будаўніцтва | 1897—1898 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьБудынак класічнай гімназіі закладзены ў чэрвені 1897 годзе ў памяць аб расійскім імператары Аляксандры III. Пабудаваны ў 1898 годзе па праекце архітэктара С. Шабунеўскага на рагу вуліц Навікоўскай і Магілёўскай (сучасныя вул. Карповіча і вул. Кірава).
Бронзавая закладная дошка на пачатак работ па ўзвядзенні гімназіі захоўваецца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
Архітэктура
правіцьМураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Буйныя чляненні галоўнага фасада і бакавых рызалітаў (больш высокія памяшканні на другім паверсе) надаюць будынку манументальнасць. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаны порцікам з элементамі карынфскага і дарычнага ордараў і завершаны трохвугольным франтонам. Сцены, аздобленыя ліштвамі, ляпнымі ўстаўкамі, цягамі, меандрам, завершаны багата дэкарыраваным фрызам і развітым прафіляваным карнізам. Вокны першага паверху прамавугольныя, другога — арачныя. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем класных памяшканняў. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі парадны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай, абапал якой класныя і адміністрацыйныя памяшканні. У крыле, арыентаваным на вул. Кірава, размяшчаліся актавая і гімнастычная залы. У гады Другой сусветнай вайны часткова разбураны. Пры рэканструкцыі ў бакавых крылах надбудаваны трэці паверх (інжынер Р. Ханін).
У будынку размешчаны адміністрацыйна-навучальны корпус Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.
Галерэя
правіць- Гістарычныя выявы
-
З боку Новікаўскай вуліцы.
-
Ад скрыжавання вуліц Магілёўскай і Аляксандраўскай.
-
Рог вуліц Магілёўскай і Аляксандраўскай.
-
Па Магілёўскай вуліцы.
- Сучасныя выявы
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Аляксандраўскай гімназіі (Гомель)
- Будынак Аляксандраўскай гімназіі (Гомель) на сайце Radzima.org
- Будынак Аляксандраўскай гімназіі (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Исторический тур по БелГУТу: от мужской гимназии до университета Архівавана 23 лютага 2019.
- Будынак Аляксандраўскай гімназіі (Гомель) на сайце «Архіварта»