Рыгор Цадзікавіч Ханін
Рыгор Цадзікавіч Ханін (1 верасня 1886, Гомель — 30 жніўня 1963) — беларускі інжынер-будаўнік.
Рыгор Цадзікавіч Ханін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1963 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў 1930—1933 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Працаваў у Белжылсаюзе, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у Гомельскім абласным кантролі па будаўніцтве, з 1944 па 1945 г. — галоўным архітэктарам Гомеля, з 1948 па 1956 г. — начальнікам Гомельскага абласнога Упраўлення па справах архітэктуры, абласной інспекцыі Дзяржархбудкантролю[1].
Пахаваны побач з жонкай на Прудкоўскіх могілках Гомеля[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: праекты пасёлкаў «Чырвоны Кастрычнік», «Яднанне» ў Гомелі, «Шлях да сацыялізму» ў Нова-Беліцы (1925—1929), жылыя дамы — 70-кватэрны і 16-кватэрны па вул. Пушкінскай (1929), 180-кватэрны і 20-кватэрны па вул. Камсамольскай (1931) — усё з С. Д. Шабунеўскім у Гомелі, Дом сацкультуры ў Чачэрску (1938), Дом Саветаў у Мазыры (1939)[1].
Сям’я
правіцьБыў у шлюбе з Раісай Бенцыянаўнай Ханінай (1890—1965)[2].
Зноскі
- ↑ а б Ханин Григорий Цодикович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Прудковское. Ханин Григорий Цодикович 1886—1963
Літаратура
правіць- Ханин Григорий Цодикович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)