Ваенна-транспартны факультэт БелДУТ
Ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Ваенна-транспартны факультэт БелДУТ | |
---|---|
БелДУТ | |
Заснаваны | 2003 |
Дэкан | Аляксей Аляксеевіч Паддубны |
Гісторыя
правіцьФакультэт створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 775 ад 11 чэрвеня 2003 года. Факультэт фармаваўся на базе ваеннай кафедры, якая была створана ў 1953 годзе і заклала слаўныя традыцыі навучання і выхавання па ваенных і ваенна-спецыяльных дысцыплінах. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны палкоўнік Леўтрынскi В. В.
З 1 верасня 2004 года былі ўтвораны дзве кафедры: агульнавайскавой падрыхтоўкі і ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі.
У 2005 годзе пры непасрэдным удзеле падраздзялення Дэпартамента чыгуначных войскаў (вайсковая частка 83469) у пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна быў створаны Вучэбна-палявой цэнтр факультэта[1].
Спецыяльнасці
правіцьКіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (па напрамках):
- Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (аднаўленне і будаўніцтва шляхоў зносін)
- Аднаўленне і будаўніцтва чыгуначнага шляху
- Аднаўленне і будаўніцтва штучных збудаванняў
- Аднаўленне і будаўніцтва транспартных камунікацый
- Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (тэхнічная эксплуатацыя машын і абсталявання)
Склад
правіцьЗгодна са структурай і штатнай колькасцю ў склад факультэта ўваходзяць:
- камандаванне;
- вучэбна-метадычная частка;
- аддзяленне страявое і кадраў;
- аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
- кафедра агульнавайскавой падрыхтоўкі;
- кафедра ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі;
- батальён курсантаў.
Начальнікі
правіць- Аляксей Аляксеевіч Паддубны (з 2011)