Будаўнічы факультэт БелДУТ
Будаўнічы факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Будаўнічы факультэт БелДУТ | |
---|---|
БелДУТ | |
Заснаваны | 1954 |
Адрас | 246653, Беларусь, г. Гомель, вул. Кірава, 34 |
Гісторыя
правіцьГісторыя стварэння будаўнічага факультэта бярэ свой пачатак з моманту арганізацыі самой ВНУ — з восені 1953 года. Афіцыйнай датай стварэння згодна з загадам № 252/4 з’яўляецца 23 кастрычніка 1954 года[1].
Спецыяльнасці
правіць- Будаўніцтва чыгунак, шлях і пуцявая гаспадарка (спецыялізацыя «Будаўніцтва чыгунак і пуцявая гаспадарка»).
- Аўтамабільныя дарогі (спецыялізацыя «Будаўніцтва дарог і аэрадромаў»).
- Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў (спецыялізацыя «Сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення») .
- Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент на транспарце.
Кафедры
правіцьУ цяперашні час у склад будаўнічага факультэта ўваходзяць дзве выпускаючыя кафедры:
- Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў
- Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі
- Водазабеспячэнне, хімія і экалогія (агульнаадукацыйная)
Дэканы
правіць- Пётр Фёдаравіч Зайцаў (1954—1956)
- Ніканор Ульянавіч Койда (1957-?)
- Р. Н. Тартакоўскi
- Ніканор Ульянавіч Койда (?-1960)
- Валерый Іванавіч Акімаў (1960—1964)
- Міхаіл Васільевіч Ліпскі (1964—1967)
- Іван Сяргеевіч Інюцін (1967—1970)
- Іван Рыгоравіч Лізагуб (1970—1971)
- Яўгеній Вячаслававіч Скражандзеўскі (1972—1983)
- В. А. Голубеў
- Канстанцін Іванавіч Томберг
- Віктар Архіпавіч Вярбіла (1998—2006)
- Аляксандр Канстанцінавіч Галоўніч (2006—2009)
- Дзмітрый Ігаравіч Бачкароў (з 2009)