Пётр Аляксандравіч Сыцко
Пётр Аляксандравіч Сыцко (21 чэрвеня 1921, с. Белы Яр, цяпер Завіцінскі раён, Амурская вобласць, Расія — 22 ліпеня 1990) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Пётр Аляксандравіч Сыцко | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 ліпеня 1990 (69 гадоў) |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, чыгуначнік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Новасібірскі інстытут ваенных інжынераў чыгуначнага транспарту (1943), Акадэмія чыгуначнага транспарту Міністэрства шляхоў зносін СССР (1956), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура).
Працаваў у Калінінскай чыгунцы (1943—1954), Беларускай чыгунцы (з 1956, начальнік Аршанскага аддзялення; з 1959, начальнік Гомельскага аддзялення), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (у 1961—1986 — рэктар інстытута, з кастрычніка 1986 — кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя мясцовых вагонапатокаў, графіка руху цягнікоў; прапускная і правазная здольнасць чыгункі.
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1978), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш[2].
Зноскі
- ↑ Сыцко Пётр Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Сыцко, Пётр Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук; чыгуначны транспарт ; 1921—1990)