Гомельскі каледж

Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту  — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гомель. Філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту
Дата заснавання 30 кастрычніка 1878
Тып каледж
Дырэктар Сяргей Іванавіч Парошын
Размяшчэнне  Беларусь
Адрас 246003, г. Гомель, вул. Савецкая, 59
ggkjt.bsut.by

Гісторыя правіць

З’яўляецца найстарэйшай сярэдняй спецыяльнай установай адукацыі ў Беларусі. Заснавана 30 кастрычніка 1878 года ў сувязі з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі, для падрыхтоўкі кваліфікаваных інжынерных работнікаў. Наглядчыкам тэхнічнага вучылішча быў прызначаны І. К. Бульферт.

Першы выпуск кваліфікаваных інжынерных работнікаў (11 чалавек) адбыўся ў 1881 годзе. Да 1924 года ў каледжы навучаліся толькі юнакi. У 1924 годзе здала ўступныя іспыты і была залічана на механічнае аддзяленне першая дзяўчына Вера Чарнаног.

У перыяд з 1929 па 1936 гады тэхнікум размяшчаўся ў будынку, дзе зараз знаходзіцца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. У 1936 годзе будынак тэхнікума быў перададзены Упраўленню Беларускай чыгункі. Тэхнікум пераехаў у зноў пабудаваны будынак па вуліцы Савецкай.

У 1936 годзе дырэктарам тэхнікума быў прызначаны Мікалай Кунцэвіч, які загінуў у жніўні 1941 года пры абароне Гомеля. Памятная дошка Мікалаю Кунцэвічу ўстаноўлена пры ўваходзе ў галоўны навучальны корпус каледжа. 27 лістапада 1943 года, на наступны дзень пасля вызвалення Гомеля, тэхнікум аднавіў сваю работу.

У адпаведнасці з загадам Беларускай чыгункі № 106Н ад 9 верасня 1999 года тэхнікум увайшоў у склад Беларускай чыгункі. На падставе загада 128Н ад 1 лістапада 1999 года Беларускай чыгункі тэхнікум перайменаваны ў вучэбна-адукацыйную ўстанову «Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі».

У мэтах ажыццяўлення адзінага падыходу да наймення навучальных устаноў і з улікам рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь загадам Беларускай чыгункі № 27Н ад 2 чэрвеня 2002 года тэхнікум перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнікум чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі». З 1 студзеня 2007 года — Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2014/10/20 № 995, загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 2015/05/23 № 55 — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстаноў адукацыі Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі і з’яўляецца іх правапераемнікам.

У цяперашні час ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па 8 спецыяльнасцях[1].

Дырэктары правіць

  • І. К. Бульферт (1878—?)
  • Пётр Сцяпанавіч Харчанка (1906—1922)
  • Якаў Саламонавіч Куніца (1924—?)
  • Мікалай Мікалаевіч Кунцэвіч (1936—1941)
  • Сяргей Іванавіч Парошын

Зноскі

Спасылкі правіць