Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Аляксандравіч Сівак

Анатоль Алякса́ндравіч Сіва́к (нар. 1962, в. Завайць, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (20122018), старшыня Мінскага гарвыканкама з 24 лістапада 2018 года.

Анатоль Сівак
сцяг
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
сцяг
з 24 лістапада 2018
Папярэднік: Андрэй Шорац
сцяг
Міністр транспарту і камунікацый Беларусі
сцяг
31 ліпеня 2012 — 24 лістапада 2018
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Іван Шчэрба
Пераемнік: Аляксей Аўраменка
сцяг
Начальнік Беларускай чыгункі
5 чэрвеня 2009 — 31 ліпеня 2012
Папярэднік: Уладзімір Жарэла
Пераемнік: Уладзімір Марозаў
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 30 лістапада 1962(1962-11-30) (56 гадоў)

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1986). Па заканчэнні ВНУ працаваў будаўнічым майстрам будаўніча-мантажнага цягніка № 391 на станцыі Брэст ГП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі, затым галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 2 на станцыі Асіповічы. У перыяд з 1987 па 1989 гг. Анатоль Аляксандравіч — начальнік будаўніча-мантажнага цягніка № 761 на станцыі Магілёў, з 1989 па 2001 гг. узначальваў будаўніча-мантажны цягнік № 367 на станцыі Мінск РУП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі. У 20012002 гг. — галоўны інжынер будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі.

У 20022006 гг. працаваў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі. У 20062009 гг. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па г. Мінску; Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў яго дзейнасць на гэтым пасадзе[1]. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю». З 2009 па 31 ліпеня 2012 гг. начальнік Беларускай чыгункі.

31 ліпеня 2012 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка прызначыў Анатоля Аляксандравіча на пасаду міністра транспарту і камунікацый[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]

24 лістапада 2018 года вызвалены з пасады міністра і прызначаны старшынёй Мінскага гарвыканкама[5].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік».

Зноскі

СпасылкіПравіць