Іван Іванавіч Шчэрба

(Пасля перасылкі з Іван Шчэрба)

Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нарадзіўся ў 1956, в. Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту і камунікацый Беларусі.

Іван Шчэрба
сцяг
Міністр транспарту і камунікацый Беларусі
сцяг
26 чэрвеня 2009 — 31 ліпеня 2012
Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Сасноўскі
Пераемнік Анатоль Сівак
 
Нараджэнне 1956(1956)
в. Паднеўка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР

БiяграфiяПравіць

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.

З 1974 годзе — працаўнік саўгаса, пасля служба ў войску.

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць — таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі).

19801985 — праца на прадпрыемствах Мінгандлю.

19851993 — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.

19932005 — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў, начальнік упраўлення транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У 2002 г. скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць — дзяржаўнае кіраўніцтва).

20052006 — начальнік управы транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 30 снежня 2006 года — намеснік міністра транспарту і камунікацый.

З 26 чэрвеня 2009 года — міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

27 студзеня 2011 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

31 ліпеня 2012 года вызвалены ад пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую работу.[2]

Зноскі

СпасылкіПравіць