Герман Пятровіч Матсон

Герман Пятровіч Матсон (1896, Сепкульская воласць, Вальміерскі павет, Ліфляндская губерня (цяпер Латвія)- 16 чэрвеня 1938) — Старшыня ДПУ БССР (1931—1932)

Герман Пятровіч Матсон
Нараджэнне 1896
Смерць 16 чэрвеня 1938(1938-06-16)
Месца пахавання
Партыя

Біяграфія правіць

Латыш. У органах дзяржаўнай бяспекі з 1918 года. У 1918—1921 гадах — старшыня Пскоўскай губернскай ЧК, затым — начальнік Тульскага гарадскога аддзела ДПУ, а ў 1931 годзе назначаецца паўнамоцным прадстаўніком АДПУ пры СНК СССР па Сярэдняй Азіі.

Са жніўня 1931 года па красавік 1932 года — старшыня ДПУ БССР адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БССР і начальнік Асобага аддзела Беларускай ваеннай акругі.

У 1932—1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР у Татарыі, затым — начальнік Аддзела месц зняволення ГУЛАГа НКУС СССР. З 1935 года — дырэктар «Халбонбуда» Галаўзолата Усходне-Сібірскага края.

Арыштаваны 19 ліпеня 1937 года органамі пракуратуры Усходне-Сібірскага края. 16 чэрвеня 1938 года Военнай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР «за ўдзел у латышскай контррэвалюцыйнай фашысцка-нацыяналістычнай арганізацыі і змове правых» прыгавораны па артыкулах 58-8 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннага трыбунала Маскоўскай ваеннай акругі ад 18 ліпеня 1988 года.