Контрразведка
Контрразведка, контрвыведка (ад лац.: contra — «супраць» і «разведка», англ.: counter-intelligence, ням.: Spionageabwehr) — дзейнасць спецыяльных службаў па спыненні разведвальнай (шпіёнскай) дзейнасці адпаведных органаў іншых дзяржаў: «разведка супраць разведкі».
Арганізацыі, якія займаюцца контрразведчыцкай дзейнасцю, часта выконваюць шэраг сумежных функцый у галіне дзяржаўнай бяспекі, напрыклад вядуць барацьбу супраць тэрарызму.
Контрразведка адносіцца да дзейнасці разведвальных арганізацый па прадухіленні паспяховага дазнання і збору разведвальнай інфармацыі пра іх непрыяцельскімі або варожымі разведвальнымі арганізацыямі.
Дзяржаўная разведвальная праграма падтрымлівае агульную абараназдольнасць краіны. Роля контрразведкі заключаецца ў абароне разведвальнага працэсу, прыкрыцці ўразлівасці перад нападамі «умоўнага праціўніка». Адной з праблем контрразведкі з’яўляецца шырокі дыяпазон патэнцыйных пагроз, поўная ацэнка якога з’яўляецца складанай задачай для прэвентыўных дзеянняў і прэвентыўных мер.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Словник іншомовних слів / ред. О. С. Мельничук. — Київ, 1985, с. 444 (укр.)