Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка

Сцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар. 27 студзеня 1957) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДБ РБ (20052007).

Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка
Сцяг Старшыня КДБ РБ Сцяг
20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Леанід Ерын
Пераемнік Юрый Жадобін
Нараджэнне 27 студзеня 1957(1957-01-27) (64 гады)
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, дыпламат
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 27 студзеня 1957 у в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1985 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).

Пасля вучобы ў Светлагорскім ТВ-50 Гомельскай вобласці паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут, па канчатку якога працаваў майстрам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэху Мінскага керамічнага завода ПА «Мінскбудматэрыялы».

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1984 года: курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР, супрацоўнік, старшы супрацоўнік УКДБ БССР па Мінскай вобласці. У 1989 годзе прызначаецца намеснікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Мінскай вобласці (з 1992 года — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці).

У 19931994 гадах — старшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспекцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.

5 лістапада 1997 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, курыруе пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Да прызначэння на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі.

25 жніўня 1998 года палкоўнік Сцяпан Сухарэнка, які выконваў абавязкі намесніка старшыні КДБ, прызначаны начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Мінску і Мінскай вобласці.

23 лютага 2000 года прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра[1].

17 кастрычніка 2000 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2005 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасля вызвалення ад пасады Леаніда Ерына)[2].

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што апазіцыя рыхтуе шэраг правакацый, у тым ліку збіраецца ўкідваць дохлых пацукоў у сістэму водазабеспячэння. Расследаванне не скончылася нічым, аднак Сухарэнка і пазнейшых інтэрв’ю настойваў на праўдзівасці гісторыі з пацукамі[3].

17 ліпеня 2007 года вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую работу».

У канцы ліпеня 2008 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арменіі Сцяпана Сухарэнка. 14 жніўня 2008 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Арменіі[4]. Да 2015 года Сухарэнка быў паслом у Арменіі, пасля працаваў у Банку развіцця, адкуль сышоў у 2018 годзе.

Санкцыі ЕС, ЗШАПравіць

У 2011 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, якія былі прызнаны Еўрапейскім Саюзам недэмакратычнымі, а таксама гвалтоўнага разгону Плошчы 2010, быў уключаны спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5][6].

Таксама Сухарэнка знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7][8][9].

УзнагародыПравіць

  • медаль «За бездакорную службу» III ступенi,
  • медаль «За бездакорную службу» II ступенi (2000)[10],
  • 13 медалёў.

Сям’яПравіць

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2000 года № 89
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2005 года № 23
  3. nashaniva.by
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 425 «О назначении С. Н. Сухоренко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Армения и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (руск.) 
  5. Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (руск.) . KP.BY (2 лютага 2011). Праверана 22 чэрвеня 2020.
  6. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
  7. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  8. США продлили санкции против белорусских чиновников
  9. Executive Order 13405 of June 16, 2006. Blocking Property of Certain Persons Undermining Democratic Processes or Institutions in Belarus
  10. Указ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2000 года № 467 «Аб узнагароджаннi групы ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага складу органаў унутраных спраў i прыраўнаваных да iх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi»

ЛітаратураПравіць

  • В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

СпасылкіПравіць