Станіслаў Францавіч Пінталь
Станіслаў Францавіч Пінталь (1894, Білгорай, Люблінская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — 9 снежня 1937, Масква, СССР) — Старшыня ДПУ БССР (1923—1924).
Станіслаў Францавіч Пінталь | |
---|---|
Нараджэнне |
1894[1] |
Смерць |
9 снежня 1937[1] |
Партыя |
|
Званне | капітан |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся у 1894 годзе ў г. Білгорай Люблінскай губерні (цяпер — Рэспубліка Польшча). Паляк.
У 1932—1935 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі хімічнай абароны РСЧА (паводле іншых звестак, у 1935 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага).
У 1915—1920 гадах праходзіў службу ў арміі. Прымаў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях 1917 года ў Петраградзе, служыў у Чырвонай Арміі (удзельнічаў у баях на Заходнім фронце), быў камісарам па польскіх справах Заходняй вобласці. У органах дзяржаўнай бяспекі з 1920 года — начальнік ІНФА па 16-й арміі, начальнік АА 18-й дывізіі 16-й арміі. У 1921—1923 гадах — начальнік САЧ і адначасова намеснік старшыні ЧК БССР Я. К. Ольскага. Са студзеня 1923 года па май 1924 года — старшыня ДПУ-АДПУ БССР.
З 1924 года — начальнік аддзялення, памочнік начальніка аддзялення АА АДПУ пры СНК СССР. У 1931—1932 гадах — старшы інспектар мабаддзела АДПУ пры СНК СССР. У 1932 годзе адкамандзіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію хімічнай абароны РСЧА з пакіданнем у рэзерве АДПУ. У 1935 годзе з вучобы адкліканы.
У 1935—1937 гадах — намеснік начальніка, начальнік УНКУС Казахскай ССР па Паўднёва-Казахстанскай вобласці.
Арыштаваны 19 ліпеня 1937 года ў Чымкенце і этапаваны ў Маскву. Пастановай НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 9 снежня 1937 года за прыналежнасць да т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» прыгавораны па артыкулах 58-1 «а», 17-58 п.8 КК РСФСР да вышэйшай меры пакарання і ў той жа дзень расстраляны.
Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 7 сакавіка 1956 года.
Узнагароды
правіць