Вадзім Юр’евіч Зайцаў

беларускі дзяржаўны і ваенны дзеяч

Вадзім Юр’евіч Зайцаў (нар. 16 ліпеня 1964, Днепрапятроўск, Днепрапятроўская вобласць, УССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, былы Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (20082012), генерал-лейтэнант.

Вадзім Зайцаў
Сцяг Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сцяг
15 ліпеня 2008 — 9 лістапада 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Юрый Жадобін
Пераемнік Валерый Вакульчык
Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення
29 верасня 2007 — 15 ліпеня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 16 ліпеня 1964(1964-07-16) (60 гадоў)
Нацыянальнасць рускі
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант

Біяграфія

правіць

У 1986 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР, у 1997 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расіі, у 2004 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў службу на розных пасадах у пагранічных войсках. Прайшоў шлях ад намесніка начальніка пагранічнай заставы да першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення[1].

15 ліпеня 2008 года прызначаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].

9 лістапада 2012 года ў сувязі з расследаваннем забойства супрацоўніка КДБ Аляксандра Казака[2], В. Ю. Зайцаў адхілены ад пасады[3].

У чэрвені 2013 года быў прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара СТАА «Космас ТБ»[4].

4 студзеня 2021 года ў СМІ быў апублікаваны аўдыёзапіс нібыта 2012 года, на якім Зайцаў абмяркоўвае з афіцэрамі КДБ планы забойства некалькіх палітычных уцекачоў з Беларусі, у тым ліку Алега Алкаева, палкоўніка Уладзіміра Барадача і Паўла Шарамета. Праз чатыры гады, у 2016 годзе, Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта такім чынам, які абмяркоўваўся ў размове на аўдыёзапісе, праз выбух бомбы[5]. Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць голасу Зайцава з размовы 11 красавіка 2012 у КДБ РБ[6].

Санкцыі ЕС

правіць

У 2012 годзе быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Зайцава адказным за пераўтварэнне КДБ у галоўны орган рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі; за распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі ілжывай інфармацыі пра ўдзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, у якой гаварылася, што яны прынеслі матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці зброі; за тое, што ён асабіста пагражаў жыццю і здароўю жонкі і дзіцяці былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава; за тое, што ён з’яўляецца галоўным ініцыятарам распараджэнняў па незаконнаму пераследванню дэмакратычнай апазіцыі, катаванням палітычных апанентаў і жорсткім абыходжанні са зняволенымі[7].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі

правіць