Валерый Паўлавіч Вакульчык

(Пасля перасылкі з Валерый Вакульчык)

Вале́рый Па́ўлавіч Ваку́льчык (19 чэрвеня 1964, вёска Радастава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі ваенны дзеяч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант [1].

Валерый Паўлавіч Вакульчык
сцяг
Старшыня КДБ РБ
сцяг
з 16 лістапада 2012
Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Вадзім Зайцаў
сцяг
Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
сцяг
24 кастрычніка 2011 — 16 лістапада 2012
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік Валянцін Шаеў
 
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Нараджэнне 19 чэрвеня 1964(1964-06-19) (55 гадоў)
 
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 3 ступені
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «80 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
Медаль «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Медаль «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»

БіяграфіяПравіць

Скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1985), Вышэйшыя курсы ваеннай контрразведкі КДБ СССР (1992), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі (2011).

У 1985-1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах, у 1991-2008 — у органах дзяржаўнай бяспекі.

З 2008 года быў начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце, з 24 кастрычніка 2011 года - старшынёй Следчага камітэта.[2].

16 лістапада 2012 г. указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 511 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені[6] і 11 медалямі.

Зноскі