Валерый Паўлавіч Вакульчык
Вале́рый Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964, аг. Радастава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэсцкай вобласці з 2020 года. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2012—2020). Генерал-лейтэнант (2015)[1].
Валерый Паўлавіч Вакульчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Валеры Вакульчык | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Андрэй Раўкоў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Вальфовіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Вадзім Зайцаў | ||||||
Пераемнік | Іван Тэртэль | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
Пераемнік | Валянцін Шаеў | ||||||
Нараджэнне |
19 чэрвеня 1964 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | афіцэр | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР і Беларусь | ||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў аграгарадку Радастава на беларуска-ўкраінскім памежжы. Бацька, Павел Дзянісавіч, у 1971—1986 гадах узначальваў мясцовы калгас «Чырвоны партызан» (цяпер СПК «Радастаўскае»), меў ордэн «Знак пашаны». Маці, Марыя Аляксееўна, нарадзілася ў Аляксеевічах, працавала настаўніцай беларускай мовы, потым дырэктарам школы ў в. Ліпнікі[2][3].
Скончыў сярэднюю школу ў Радаставе, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1985), Вышэйшыя курсы ваеннай контрразведкі КДБ СССР (1992), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011).
У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах СССР, у 1991—2008 гадах — у органах дзяржаўнай бяспекі. Пачынаў службовую кар’еру ў Брэсцкім памежным атрадзе.
У маі 2008 года ўзначаліў утвораны Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце. 24 кастрычніка 2011 года прызначаны першым старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4]. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 532 ад 21 лістапада 2011 года Валерый Вакульчык увайшоў у склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
16 лістапада 2012 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 511 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у званні генерал-маёра[5].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[6], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[7].
У 2018 годзе Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык прадэманстраваў першы беларускі мабільны тэлефон для закрытай урадавай сувязі. Ён заўважыў, што падобныя тэлефоны ёсць толькі ў некалькіх дзяржавах, і беларускі апарат не саступае ім па якасці і нават лепш па некаторых параметрах[8].
3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Валерый Вакульчык узначальваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі амаль 8 гадоў і, як адзначыў тагачасны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, «ніхто да яго палавіны нават не змог вытрымаць на гэтай гарачай пасадзе. Вельмі надзейны, адданы дзяржаве і народу чалавек, старанны, прыстойны»[9].
17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці[10].
29 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адначасова ён быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[11].
Міжнародныя санкцыіПравіць
31 жніўня 2020 года быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[12].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у санкцыйны спіс ЕС[13][14]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[15][16], Канада[17], Швейцарыя[18][19]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[20].
Грамадская дзейнасцьПравіць
7 сакавіка 2013 года ўзначаліў грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя біятлона»[21]. Пакінуў гэтую пасаду 16 мая 2017 года[22], пасля чаго стаў старшынёй назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлона.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені (2014)[23] і 11 медалямі, у тым ліку:
- Медаль «За бездакорную службу» 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.
- Юбілейны медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (1997).
- Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (1998).
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2004).
- Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» (2007).
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты, ёсць дачка.
ЗноскіПравіць
- ↑ Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (7 мая 2015). Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Адар’я Гуштын, Ягор Марціновіч.. Рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы — радзімы новага сакратара Рады бяспекі Валерыя Вакульчыка . Наша ніва (3 верасня 2020). Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Катерина Борисевич.. Глава КГБ Валерий Вакульчик: «Когда чувствую усталость, приезжаю в родную деревню»(руск.) (недаступная спасылка). Tut.by (21 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Вакульчык прызначаны старшынёй Следчага камітэта Беларусі(руск.) . БелТА (24 кастрычніка 2011). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта РБ № 511 ад 16.11.2012 «Аб прызначэнні В. П. Вакульчыка Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Архіўная копія(руск.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . president.gov.by (17 снежня 2015).
- ↑ КГБ продемонстрировал разработанный в Беларуси мобильный телефон для закрытой правительственной связи(руск.) . БелТА (2 мая 2018). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Кадравыя рашэнні Прэзідэнта: змена кіраўніцтва ў КДБ і КДК, новыя дзяржсакратар Савета бяспекі, віцэ-прэм’ер і мэр Мінска . БелТА (3 верасня 2020). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Вакульчык назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці, Сівак — у Магілёўскай . БелТА (17 верасня 2020). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 391 «О В. П. Вакульчике»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus(англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс(бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko(англ.) . Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Новый председатель КГБ Вакульчик возглавил Федерацию биатлона(руск.) (недаступная спасылка). Tut.by (7 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Белорусскую федерацию биатлона вместо председателя КГБ возглавил бывший наставник сборной(руск.) (недаступная спасылка). Tut.by (16 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени(руск.) (12 студзеня 2014).
СпасылкіПравіць
- Біяграфія на сайце Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020.