Адкрыць галоўнае меню

Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі

(Пасля перасылкі з М. Асмалоўскі)

Міхаі́л Сцяпа́навіч Асмало́ўскі (14 (27) студзеня 1904, в. Асмолавічы, цяпер Клімавіцкі раён — 23 верасня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950).

Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі
Mikhail osmolovski.jpg
Дата нараджэння: 14 (27) студзеня 1904
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 верасня 1977
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Мінск, Лукомль
Горадабудаўнічыя праекты: Асмалоўка

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1931 годзе Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання. У 19451951 гадах працаваў начальнікам упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР. У 19621977 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471955 гадах.

ТворчасцьПравіць

Працы ў Беларусі: у Мінску — планіроўка жылога масіву Савецкага раёна (1944—1947), праект забудовы Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, з Г. Баданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёскі Лукомль Чашніцкага раёна (1950) і інш.

Варта ведацьПравіць

Адзін з невялікіх мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка.

ПублікацыіПравіць

  • Минск. — М., 1952
  • Минск: Градостроительство столицы Советской Белоруссии. — Мн., 1952.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1: А-Афiна. — Мн.: БелСЭ, 1969. — С. 518;
  • Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-i т. Т. 1. А капэла — Габелен. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 206.