Асмалоўка
Асмало́ўка — раён пасляваеннай забудовы ў цэнтры Мінска, гістарычнай Старажоўцы. Абмежаваны вуліцамі Максіма Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава.
Славутасць | |
Асмалоўка | |
---|---|
![]() Тыпавая забудова кварталаў. 2018 г. | |
53°54′48″ пн. ш. 27°33′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | Cацыялістычны класіцызм |
Архітэктар | М. Ручко, Міхаіл Асмалоўскі |
Будаўніцтва | 1945—1950 гады |
![]() |
Назва
правіцьРаён атрымаў назву паводле імя аднаго з распрацоўшчыкаў праекта, архітэктара Міхаіла Сцяпанавіча Асмалоўскага. Пэўны час меў назву «пасёлак Лютаровіча», паводле імя кіраўніка ўпраўлення па справах мастацтва Паўла Лютаровіча, які пражываў там[1].
Гісторыя і асобы
правіцьПасёлак быў спраектаваны М.Я.Ручко і Міхаілам Асмалоўскім[2] і пабудаваны ў 1940-х — пачатку 1950-х гадоў палоннымі нямецкімі і італьянскімі вайскоўцамі для партыйнай наменклатуры, высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў тагачаснага штаба Беларускай ваеннай акругі, артыстаў[3][4][5][6]. У гэтым раёне жылі палкаводзец Аляксей Бурдзейны, маршал Сямён Цімашэнка[7].
Сучасны стан
правіцьУ 2011 годзе з’явілася інфармацыя, што раён плануе рэканструяваць холдынг «Амкадор», таксама на месцы мікрараёна з’явіўся будучы праект хай-тэк забудовы Crystal Park[8]. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ініцыявала працэс надання Асмалоўцы статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці[1]. У 2014 годзе грамадскія і гарадскія актывісты зноў паднялі пытанне далейшага лёсу раёна, а таксама пачалі збор подпісаў праз электронную петыцыю за захаванне аўтэнтычнага стану гэтай часткі горада[7][9].
Як адзначае старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў і культуры Антон Астаповіч[7]:
Асмалоўку можна разглядаць як самы першы спальны раён Мінска, які быў забудаваны паводле тыпавых праектаў. Гэтыя тыпавыя праекты з'яўляюцца дастаткова прафесійнымі. Дамы ў ім ствараюць выдатны камерны горадабудаўнічы ансамбль, дзе ёсць два кварталы жылой забудовы з неабходнай інфраструктурай. Гэта самадастатковы раён з добрай на той час архітэктурай. |
Існуюць параўнанні мінскай Асмалоўкі з кварталам «Вулей» у Парыжы па прычыне наяўнасці мастацкіх студый і адпаведных магчымасцяў стварэння турыстычнай славутасці[10].
Спрэчкі наконт забудовы ў 2017—2019 гг.
правіцьУ 2017 годзе планы на знос і забудову Асмалоўкі адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска вынесла на грамадскае абмеркаванне (23 чэрвеня—27 ліпеня 2017 г[11]). Гэта выклікала абурэнне жыхароў Асмалоўкі[12] і рэзананс у СМІ[13][14][15][16]. На Change.org[17] i Petitions.by[18] пачаўся збор подпісаў за захаванне Асмалоўкі як гістарычнай каштоўнасці. 21 ліпеня 2017 года на пасяджэнні Мінгарвыканкама было вырашана адкласці планы па забудове Асмалоўкі, што некаторымі актывістамі было ўспрынята як перамога[19]. Пазней Мінгарвыканкам заявіў, што праектаванне дэталёвага плана адкладзенае да зацвярджэння забудовы з прэзідэнтам Беларусі[20]. У канцы года з’явілася інфармацыя, што некалькі архітэктараў склалі альтэрнатыўны план забудовы Асмалоўкі[21].
12 лістапада 2018 года пастановай № 68 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у межах пр. Машэрава і вул. Старавіленскай, Кісялёва, Багдановіча, Куйбышава, Пашкевіч, Чычэрына і Камуністычнай[22]. Паводле дадзенага праекта кварталы Асмалоўкі трапілі ў зону рэгулявання забудовы, дзе забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў наяўных гістарычных будынкаў[22].
У 2018-2019 гадах былі праведзеныя работы па рамонце фасадаў усіх будынкаў кварталаў. Па выніку праведзеных прац быў вернуты гістарычны каларыт забудовы[23].
Галерэя
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б Асмалоўка і яе будучыня. Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ М.С.Осмоловский. МИНСК. — М.: Государственное издательство литературы по строительству и архитектуре, 1952. — 110 с.
- ↑ Антон Астаповіч: На жаль, мала спадзеву, што рэгенерацыя Асмалоўкі будзе праведзена так, каб захаваць яе адметнасці Архівавана 5 сакавіка 2016. // БелаПАН, 18.08.2014.
- ↑ Менскую «Асмалоўку» прапанавалі ўзяць пад ахову дзяржавы // Радыё Свабода, 11.09.2012.
- ↑ Осмоловка — первый элитный микрорайон в послевоенном Минске Архівавана 27 верасня 2020. // СТВ, 26.06.2011.
- ↑ Осмоловка: снос квартала для строительства жилого центра Архівавана 4 сакавіка 2016. // zastroikaby.org, 01.12.2013.
- ↑ а б в Портреты жителей Осмоловки. Чем исторический район лучше Каменной Горки? Архівавана 25 верасня 2014. // TUT.BY, 22.07.2014.
- ↑ Замест «генеральскага квартала» — хайтэкавы цэнтр Архівавана 4 лістапада 2011. // Наша Ніва, 03.11.2011.
- ↑ Минчане выступают за капитальный ремонт и сохранение исторической застройки Осмоловки Архівавана 25 верасня 2014. // TUT.BY, 15.07.2014.
- ↑ Что общего у Осмоловки и парижского «Улея»? Архівавана 22 жніўня 2017. // Хартыя'97, 22.08.2017.
- ↑ Общественное обсуждение объекта «Градостроительный проект детального планирования территории в границах ул. Старовиленская — ул. Киселева — ул. Куйбышева — ул. Коммунистическая» Архівавана 5 ліпеня 2017. // Сайт адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.
- ↑ Cудьба Осмоловки. Репортаж с бурного общественного обсуждения в Минске Архівавана 6 ліпеня 2017. // Onliner.by, 26.06.2017.
- ↑ Вчера обсуждали будущее Осмоловки. 5 глупых вопросов, на которые никто не удосужился ответить Архівавана 30 чэрвеня 2017. // citydog.by, 27.06.2017.
- ↑ Видеофакт: История Осмоловки за одну минуту. Архивные кадры самого «протестного» района столицы Архівавана 22 кастрычніка 2018. // Хартыя'97, 28.06.2017.
- ↑ Зісер — абаронцам Асмалоўкі: «Знайшлі мне спадчыну! Навошта гэтыя баракі ў цэнтры?» Архівавана 18 чэрвеня 2017. // Наша Ніва, 15.06.2017.
- ↑ Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная Архівавана 18 чэрвеня 2017. // Наша Ніва, 15.06.2017.
- ↑ Сохраните уникальный исторический район Осмоловка в центре Минска Архівавана 21 верасня 2020. // change.org
- ↑ Мы против сноса домов в Осмоловке Архівавана 5 верасня 2017. // petitions.by
- ↑ Маленькая победа: снос Осмоловки отложили Архівавана 26 ліпеня 2017. // citydog.by, 21.07.2017.
- ↑ Концепцию застройки бывшего троллейбусного депо на Машерова согласуют с президентом Архівавана 26 кастрычніка 2017. // TUT.BY, 25.10.2017.
- ↑ Архитекторы и историки представили план застройки Осмоловки Архівавана 9 снежня 2017. // Хартыя'97, 9.12.2017.
- ↑ а б Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў г. Мінску Архівавана 29 красавіка 2019.
- ↑ Смотрите, какого цвета будут дома в Осмоловке .