Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7
Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7 — двухпавярховы будынак у Мінску, размешчаны ў глыбіні квартала. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў 1914 годзе з цэглы. Стары адрас — вул. Урыцкага, 6.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7 | |
---|---|
53°53′56,28″ пн. ш. 27°33′07,32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | 1914 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000032 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьДом уяўляе сабой прамавугольны ў плане з рызалітамі ў бакавых частках будынак накрыты вальмавым дахам. Паверхі аддзелены карнізным поясам. Першы паверх аднаго з фасада руставаны, члянёны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў. Па цэнтры размешчаны невялікі балкон з ажурнай агароджай. У рызаліце акно другога паверха высокае, на ім дата пабудовы. Другі фасад таксама члянёны карнізным поясам і прамавугольнымі вокнамі — невялікімі на першым і высокімі на другім паверхах. Адзін з рызалітаў глухі, другі з высокімі прамавугольнымі вокнамі на першым і другім паверхах і двума маленькімі вузкімі вокнамі, якія размешчаны пад карнізам даху.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].