Генрых Юліян Гай або Генрых Юльевіч Гай[1] (польск.: Henryk Julian Gay; 10 студзеня 1875, Варшава — 3 кастрычніка 1936, Варшава) — архітэктар і інжынер польскага паходжання[1][2], які ў пачатку 20 ст. працаваў у Расійскай імперыі, а потым у Польшчы. Можа лічыцца беларускім, грузінскім, польскім і ўкраінскім архітэктарам згодна з укладам у горадабудаўніцтва гэтых краін.

Генрых Гай
Henryk Julian Gay
Дата нараджэння 10 студзеня 1875(1875-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1936(1936-10-03) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Варшава, Мінск, Кіеў
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працаваў у стылі неакласіцызму[3]. Аўтар праектаў многіх будынкаў у Варшаве, Мінску, Кіеве і ў іншых месцах Расійскай імперыі. У міжваенны перыяд — ваяводскі архітэктар у Пінску.

Біяграфія

 
Дом Свянціцкага, пабудаваны па праекце Генрыха Гая

Нарадзіўся 10 студзеня 1875 года ў Варшаве, у Царстве Польскім, сын Генрыха і Іааны (у дзявоцтве Мюлер (Müller))[3]. Паходзіў з польскай шляхты[1]. Яго дзед, Якуб Гай  (польск.), быў архітэктарам, спраектаваў, між іншым будынак Банка польскага ў Варшаве. Генрых Гай скончыў Рэальную школу Войцеха Гурскага[3], вывучаў архітэктуру ў Інстытуце грамадскіх інжынераў у Пецярбургу, у 1898 годзе атрымаў дыплом інжынера[3][4]. Пазней працягваў адукацыю ў Парыжы, Вене і Мюнхене; пэўны час жыў у Італіі, Алжыры, Тунісе і г. д.[3]

Пасля вяртання з-за мяжы пачаў працу ў Варшаве[3]. Між іншым, назіраў за будаўнічымі працамі над казармамі кадэцкага корпусу па праекце Віктара Піятроўскага. Па радзе старэйшых калег у 1906 годзе ён пераехаў у Мінск, дзе тым часам не хапала прафесійных архітэктараў і было лягчэй зрабіць кар’еру самастойнага аўтара[3][5]. У 1906—1910 гадах кіраваў будаўніча-мантажнымі працамі на будове Касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску[3].

З 1909 года член Кола архітэктараў у Варшаве[6]. У пачатку снежня 1908 года ў складзе дэлегацыі Кола ўдзельнічаў у Першым з’ездзе дэлегатаў польскіх архітэктурных колаў у Кракаве[7].

Перад Першай сусветнай вайной удзельнічаў у працы дзвюх архітэктурных майстэрняў. Адна з іх знаходзілася ў Варшаве і спачатку была ў супольным уладанні (разам з Дзержаноўскім і Вайцяхоўскім), а пазней ва ўладанні Гая, на вул. Акульнік  (польск.). Другая суполка, «Гай, Свянціцкі & Co», знаходзілася ў Мінску, у доме Юхновіча на рагу сучасных вуліц Карла Маркса і Энгельса[3][5]. Пэўны час працаваў у Мінску і яго ваколіцах, узвёў нямала твораў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры. Удзельнічаў у архітэктурных конкурсах, дзе атрымаў шматлікія адзнакі і ўзнагароды[3], між іншым першую прэмію ў конкурсе на праектаванне Бесарабскага рынку  (руск.) ў Кіеве[4]; да гэтага Гай меў вопыт будаўніцтва крытага рынку ў Варшаве. У 1914 годзе пераехаў у глыб Расіі[6], пачатак Першай сусветнай вайны сустрэў ва Уладзівастоку. Арганізаваў там польскую калонію і выконваў абавязкі консула. У 1918 годзе выехаў з Расіі[6]. У 1919 годзе прыехаў у Мінск, але ў тым жа годзе пакінуў Міншчыну[5] і вярнуўся ў Варшаву[3]. У час польска-савецкай вайны ўваходзіў у склад польскай Грамадзянскай варты. Праводзіў лекцыі ў Чыгуначнай школе[3]. У міжваенны перыяд працаваў на пасадзе ваяводскага архітэктара ў Пінску[5].

Узнагароды

  • першая прэмія — за праект крытага рынку на Віткоўскай плошчы ў Варшаве (1904)[3];
  • другая прэмія Варшаўскага Таварыства Мастацтва — за праект двухпавярховага дому ў народным стылі (1902)[3][8];
  • Трэцяе месца — за конкурсны праект віадука, які павінен быў аб’яднаць Іерусалімскія алеі  (руск.) з мостам  (руск.) на Вісле ў Варшаве, 1906 год[9].

Працы

Варшава

  • Бібліятэка Ардынацыі графаў Красіньскіх, вул. Акульнік 9/9а (разам з Юліушам Нагурскім, збуд. 1912—1930)[3][6];
  • Народны дом, вул. Аградовая[3];
  • Дом Евангелічна-аўгсбургскага прыходу, вул. Крэдытовая 4 (праект перабудовы, вык. 1910—1911)[6];
  • Прыходскі дом Евангелічна-аўгсбургскага прыходу, плошча Малахоўскага (праект; збуд. 1911—1912, знішчаны ў час II сусветнай вайны[6];
  • Дом чыноўнікаў Дырэкцыі чыгункі каля Віленскага вакзала[3];
  • Фабрыка Ведэля[3];
  • Фабрыка Лярдэлі, вул. Польная[3];
  • Фабрыка мэблі Шчарбінскага і Траняроўскага[3];
  • Мужчынская гімназія імя Мікалая Рэя Евангелічна-аўгсбургскай царквы, плошча Малахоўскага 1 (праект перабудовы, вык. 1912, будынак часткова захаваўся)[3][6];
  • Свентаерская зала, вул. Свентаерская 4/6 (1913—1916, вул. Козьля 5) (разам з Казімірам Гадомскім і А. Фрыдманам; збуд. 1913—1916, знішчаная ў 1944)[3][6];
  • Гандлёвыя залы, плошча Казіміра Вялікага (Віткоўская) (1905—1908, знішчаны ў 1944)[3][6];
  • Бальнічная каса, вул. Маранская[3];
  • Бальнічная каса, вул. Вольская[3];
  • Агульныя школы нумары 34 і 41, ул. Драўняная 6/8 (1906)[3][6];
  • Гарадская школа на рагу вул. Добрай і Драўнянай[6];
  • Агульная школа Таварыства мазавецкай школы, вул. Кляновая 16 (1911—1912)[3][6];
  • Гінекалагічна-нарадзільны шпіталь Св. Сафіі, вул. Жалезная 90 (1912)[6];
  • Будынак Касы «Сацыяльнага страхавання» № 1, вул. Мар’янская 1 (1924—1925)[6];
  • Карная турма, вул. Ракавецкая 37[3];
  • Следчая турма, вул. Данілавіцкая[3];
  • Квартал будынкаў паміж вул. Жалезнай, Крахмальнай і Севярынаў[3];
  • Сувораўскі кадэцкі корпус, Уяздоўскія алеі 3 (разам з Віктарам Юноша-Пятроўскім, каля 1900)[3][6];
  • Морг у Празе[6];
  • Дзяржаўная чыгуначная школа, вул. Хмельная 88[6];
  • Агульныя школы № 49 імя Міхаліны Масціцкай і № 51 імя кс. епіскапа Уладзіслава Бандурскага, вул. Шырокая 17/29 (мадыфікацыя праекта Апалона Нянеўскага; 1903—1904, знішч. 1937)[6];
  • Іпатэчныя аддзелы Акруговага суда ў Варшаве, вул. Капуцынская 6 (цяпер Алея «Салідарнасці» 58) (мадыфікацыя праекта разам з М. Мажджэнскім; 1912—1913)[3][6].

Мінск

Іншыя

У міжваенны перыёд праектаваў будынкі таксама ў Брэсце, Пінску (для дзяржаўных устаноў і банкаў) і Баранавічах[5].

Зноскі

  1. а б в Знакамітыя мінчане: матэрыялы Беларус.-Пол. навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2004 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т; рэдкал.: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навук. рэд.) [і інш.]. — Мінск; Вроцлаў, 2005. — С. 67—72.
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Том 3, С. 280
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам K.G.. Ś.P. Henryk Julian Gay, architekt. «Architektura i Budownictwo». 12, s. 414, 1936. Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza Architektów Polskich (польск.)
  4. а б в Wołodymyr Tymofijenko: Zodczi Ukrajiny kincia XVIII — poczatku XX stolit′. Biohraficznyj dowidnyk (ukr.). alyoshin.ru. Архівавана 21 снежня 2013.
  5. а б в г д е ё Генрих Гай. Польский след в белорусской архитектуре.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т A. Barański: Henryk Julian Gay. warszawa1939.pl Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Protokół I zjazdu Kół architektonicznych polskich w Krakowie // Czasopismo Techniczne. — 1909. — № 1. — S. 5; Z I-go Zjazdu Delegatów Kół Architektonicznych Polskich w Krakowie (1908) // Przegląd Techniczny. — 1908. — № 52. — S. 635.
  8. Rozstrzygnięcie konkursów // Architekt  (руск.). — 1902. — № 8. — S. 95.
  9. Kronika bieżąca // Przegląd Techniczny. — 1906. — № 10. — S. 108.
  10. Статуя на проспекте Независимости.(недаступная спасылка) ctv.by
  11. Расстраляная архітэктура