Дом Юхновіча
Дом Юхновіча[1] — колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса) і Петрапаўлаўскай (цяпер вул. Энгельса), 38/34. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер на месцы будынка г. зв. Дом пісьменнікаў, пабудаваны ў 1951—1953 гадах (арх. Авель Брэгман)[1].
Дом Юхновіча пабудаваны ў канцы XIX ст. Памяшканні выходзілі на невялікі ўнутраны двор, перакрыты зашклёным ліхтаром.
На першым паверху размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў «Гай, Свянціцкі & Co», якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштарысы гарадскіх, дачных і сельскагаспадарчых пабудоў, здзяйсняла тэхнічны нагляд, будавала гаспадарчым спосабам, давала тэхнічныя кансультацыі.[2]
Таксама ў будынку была кантора першага ў горадзе платнага гаража «Мінск-аўтамабіль», які належаў інжынеру Зыгмунту Свянціцкаму, займаўся тэхнічным абслугоўваннем, пракатам, продажам легкавых аўтамабіляў і запчастак[1], першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі станцыя тэхнічнага абслугоўвання[3].
Зноскі
- ↑ а б в Карла Маркса (Подгорная) От Ленина (Губернаторской) до Энгельса (Петропавловской) Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Улица Карла Маркса - Твоя столица - Минск(недаступная спасылка). web.archive.org (24 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2015. Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Уроки истории. Чем закончилась первая поездка на такси в Минске и сколько машин было у князя Радзивилла Архівавана 5 сакавіка 2016.