Авель Пінхусавіч Брэгман
Авель Пінхусавіч Брэгман, часам у літаратуры Аркадзь Пятровіч Брэгман (12 красавіка 1906, Людзяневічы, цяпер Жыткавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 мая 1958, Мінск) — беларускі архітэктар.
Авель Пінхусавіч Брэгман | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1958[1] (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Іна Авелеўна Бярозкіна і Анатоль Авелевіч Брэгман |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | БССР[1] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1906 г. у сяле Людзяневічы ў сям’і рабочага-печніка. З 1921 г. працаваў печніком у 18-м пагранатрадзе, у 1927 годзе з’ехаў у Маскву. Працаваў на новабудоўлях, вучыўся ў мастацкай студыі АМР. У 1928—1931 гг. — навучэнец рабфака[2]. Член КПСС з 1931 года.
У 1931 г. паступіў у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1936 г. Вучыўся ў прафесара Палякова, правадзейных членаў Акадэміі архітэктуры У. М. Сямёнава і М. Я. Колі (кіраўнік дыпломнага праекта)[2].
Накіраваны ў Мінск, дзе працаваў архітэктарам, а потым начальнікам Архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення. Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. У 1938—1940 гадах начальнік Магілёўскага філіяла Белдзяржпраекта.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў армію. У 1941—1945 гадах служыў у Куйбышаве, старэйшы інжынер штаба ваенна-палявога будаўніцтва, архітэктар заводаў НКАП 147 і 207.
З 1945 аднаўляў Мінск; з 1946 па 1958 г. кіраўнік майстэрні Белдзяржпраекта; выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме (1946-58). У 1945—1954 гадах член Саюза архітэктараў БССР.
Памёр за рабочым сталом у майстэрні Белдзяржпраекта, якой кіраваў. На магіле пастаўлены помнік, на якім рукой яго сябра Г. Заборскага высечаны партрэт і надпіс[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: у Магілёве — гасцініца «Дняпро», жылыя дамы СНК БССР (1937—1941, з А. П. Воінавым); у Мінску — Інстытут фізкультуры (1938, з А. П. Воінавым і Мураўёвым), праект гасцініцы «Еўропа» на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Леніна (1946), жылыя дамы на Ленінскім праспекце, (цяпер — праспект Незалежнасці, 1948—1951), 160-кватэрны жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкай і Даўгабродскай (1940—1948); жылы дом з міжгароднім тэлефонам на рагу вул. К. Маркса і Леніна (1949—1951)[2]; дом прафесарска-выкладчыцкага складу інтэрнат Мінскай Вышэйшай партыйнай школы па вул. К.Маркса (1950, цяпер — інтэрнат БДУ), Белпрамсавета і Прамэнергапраект (1953—1955, з Э. М. Гальдштэйн, цяпер будынак Нацыянальнага банка Беларусі), комплекс жылых дамоў з кінатэатрам «Навіны дня» (1950—1953, па вуліцах К. Маркса і Энгельса, цяпер Малая сцэна тэатра імя Я. Купалы) і жылы дом Саюза пісьменнікаў з магазінам «Палітычная кніга» на рагу вуліц К. Маркса і Энгельса (1951—1953); будынак Белпрампраекта[3] (Вярхоўнага суда[2]) на рагу вул. Леніна і Кірава (1950—1955), Упраўленне бытавога абслугоўвання з атэлье «Дом мод» (1956)[3]; кінатэатр «Летні» ў парку Горкага (1952), праект забудовы плошчы Свабоды (1954—1956); комплекс 2-павярховых катэджаў па вул. Фрунзэ (1955—1957); корпус Тэхналагічнага інстытута (1956, з В. Б. Ладыгінай).
Удзельнічаў ва ўсесаюзным конкурсе на забудову Цэнтральнай плошчы ў Мінску (1954). З нерэалізаваных праектаў — два 116-кватэрныя дамы на Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1940, з У. Вараксіным).
Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі будынкаў па праектах архітэктара захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[4].
Сям’я
правіцьМеў дачку Іну (нар. 1937; у замужжы Бярозкіна) і сына Анатоля (нар. 1941), якія таксама сталі архітэктарамі.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1954).
Зноскі
- ↑ а б в г archINFORM — 1994. Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ а б в г д [1]
- ↑ а б Брегман Авель Пинхусович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
Літаратура
правіць- Брэгман Авель Пінхусавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Брегман Авель Пинхусович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Брегман Авель Пинхусович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)