Магілёўграмадзянпраект

«Магілёўграмадзянпраект» (руск.: Могилёвгражданпроект) — інстытут комплекснага праектавання аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння ў Магілёве. Размешчаны ў цэнтры горада, па адрасе вуліца Будзённага, 11. Створаны ў 1975 годзе на базе Магілёўскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект» (з 1938).

ТАА «Інстытут «Магілёўграмадзянпраект»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 16 лютага 1938
Размяшчэнне Беларусь Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вуліца Будзённага, 11
Галіна будаўніцтва
Прадукцыя стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыяй
Сайт imgp.by

Гісторыя правіць

25 ліпеня 1935 года Пастанова СНК БССР № 1356 п. 6 зацвердзіла арганізацыю да 1 кастрычніка 1935 г. у складзе Белдзяржпраекта філіялаў-майстэрняў у Віцебску, Гомелі і Магілёве. Аднак дакументаў, якія б пацвярджалі стварэнне ў Магілёве філіяла ў гэты перыяд, не выяўлена[1].

16 лютага 1938 г. Пастановай СНК БССР № 408 у сувязі з меркаваным пераносам сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў было створана Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення праектавання грамадзянскага будаўніцтва, здымкі і планавання гарадоў («Белдзяржпраект»)[1]. Першапачаткова аддзяленне размяшчалася ў будынку былога будаўнічага тэхнікума па вул. Піянерскай, а затым у драўляным доме па вул. Вялікай Грамадзянскай. У складзе аддзялення меліся планіровачная, геадэзічная, геолага-вышукальная і архітэктурна-праектная групы. Першым начальнікам аддзялення быў прызначаны Ф. Гуліда, які ўвосень 1939 г. быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Замест яго аддзяленне ўзначаліў В. І. Кандратовіч, які прапрацаваў на гэтай пасадзе да пачатку вайны[1].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 года праектная арганізацыя спыніла сваё існаванне. У ліпені 1944 года Магілёўскі абласны філіял «Белдзяржпраекта» аднавіў сваю працу[1].

У 1944—1960 гадах інстытут займаўся праектнымі работамі, звязанымі з аднаўленнем разбуранага Магілёва і праектаваннем індывідуальных аб’ектаў па паляпшэнні забудовы горада[1].

1 жніўня 1959 года да Магілёўскага філіяла «Белдзяржпраекта» былі далучаны Магілёўскага філіяла «Белдзіпрасельбуда» і Бабруйскай архітэктурна-канструктарскай майстэрні «Белдзяржпраекта»[1].

1 жніўня 1959 года перайменаваны ў Магілёўскую абласную праектную кантору «Аблпраект» з падпарадкаваннем аблвыканкаму. Былі створаны 4 праектныя майстэрні (у т.л. адна ў г. Бабруйску) і аддзелы інжынернай геалогіі і тапаздымкі. У 1965 годзе праектаная арганізацыя пераехала з Дома Саветаў у асобны вытворчы будынак па вул. Будзённага, 11. 1 чэрвеня 1966 года Магілёўскі аблпраект ізноў увайшоў у склад «Белдзяржпраекта» пад назвай «Магілёўскія абласныя праектныя майстэрні інстытута „Белдзяржпраект“». 1 кастрычніка 1969 года Распараджэннем СМ БССР ад 22.08.69 г. № 832-р Магілёўскія абласныя праектныя майстэрні перайменаваны ў «Магілёўскі філіял інстытута „Белдзяржпраект“». 1 студзеня 1975 года Пастановай СМ БССР ад 26.12.74 г. № 362 і рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 21.02.75 г. № 60 Магілёўскі філіял «Белдзяржпраекта» пераназваны ў інстытут «Магілёўграмадзянпраект»[1].

У 1976 годзе да вытворчага будынка інстытута зроблена прыбудова, якая значна палепшыла ўмовы працы праектыроўшчыкаў[1].

У 1991 годзе колькасць працаўнікоў інстытута дасягнула свайго максімуму — 644 чалавекі[1].

У 2000 годзе Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 24 лютага № 4-13 створана Адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут „Магілёўграмадзянпраект“» (ААТ «Інстытут „Магілёўграмадзянпраект“») і зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[1].

Дзейнасць правіць

Станам на 1988 год у інстытуце меліся: 4 архітэктурна-канструктарскія майстэрні (у т.л. адна ў Бабруйску), аддзелы — тэхнічны, вышукальніцкі, планава-вытворчы, электронна-вылічальнай тэхнікі, выдавецкі. Ажыццяўляў комплексную распрацоўку праектаў планіроўкі і забудовы жылых раёнаў, мікрараёнаў і кварталаў гарадоў, раённых цэнтраў, гарадскіх пасёлкаў, індывідуальных праектаў жылых будынкаў і іх комплексаў, прывязку да ўчасткаў будаўніцтва тыпавых праектаў будынкаў, праектаванне паркаў, сквераў, бульвараў, інжынернага забеспячэння і добраўпарадкавання ў гарадах і іншых населеных пунктах. Інстытутам распрацаваны генеральныя планы і праекты працяглай планіроўкі цэнтраў Горак, Кіраўска, Клічава, Касцюковічаў і іншых гарадоў Магілёўскай вобласці. Па праектах інстытута вялася забудова мікрараёнаў Магілёў-2, Юбілейны, Задняпроўскага жылога раёна, па вуліцах Грышына, Куцепава, праспектаў Міру, Дзімітрава ў Магілёве, мікрараёнаў у Бабруйску, Асіповічах, Горках, Крычаве. У 19601980-я гады ў Магілёве і інш. гарадах па праектах інстытута пабудаваны шэраг культурна-бытавых, адмістрацыйных і жылых будынкаў, якія ўдзельнічаюць у стварэнні архітэктурнага аблічча гарадоў. Сярод іх: будынкі Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, гаркама КПБ, Дом палітычнай асветы, дзіцячай абласной бальніцы, галоўны навучальны корпус педагагічнага інстытута, навучальны корпус будаўнічага тэхнікума, лабараторны корпус тэхналагічнага інстытута, інтэрнат педагагічнага вучылішчы, абласны Палац піянераў і школьнікаў, кінатэатр «Кастрычнік», 12-павярховы дом з комплексам прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання па вул. Першамайскай у Магілёве; будынкі гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску, гасцініца ў Быхаве, Дом культуры ў Слаўгарадзе і г. п. Круглае і інш[2].

Дырэктары правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Наша история(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2018. Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. «Могилевгражданпроект» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура правіць

  • «Могилевгражданпроект» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць

  • imgp.by — афіцыйны сайт Магілёўграмадзянпраекта