Вуліца Будзённага (Магілёў)
Вуліца Будзённага (руск.: улица Будённого) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Будзённага Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 450 м |
Ранейшыя назвы |
Шклоўскі завулак Сувораўская вуліца |
Назва ў гонар | Сямён Міхайлавіч Будзённы |
Гісторыя
правіцьАдна з найстарэйшых вуліц горада, пачала фарміравацца ў XVII ст. Першапачаткова насіла назву Шклоўскі завулак. У XIX ст. перайменавана расійскімі ўладамі ў Сувораўскую вуліцу, у гонар расійскага палкаводца, які камандаваў здушэннем паўстання Касцюшкі. У 1922 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка С. М. Будзённага. Сучаснае аблічча вуліцы пачало складваецца ў пачатку 1930-х гадоў. У 1931—1937 гадах пабудаваны шэраг жылых дамоў. У 1950-я гады ў выніку рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада вуліца забудавана 3-, 4-павярховымі жылымі дамамі. Частка вуліцы ад вул. Першамайскай да вуліцы Ленінскай пасля рэканструкцыі Камсамольскага сквера стала пешаходнай.
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Да скрыжавання з вуліцай Ленінскай пешаходная, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Піянерскай.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 3 — 7-ае анкалагічнае аддзяленне паліятыўнага лячэння (хоспіс) Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
- № 11 — інстытут «Магілёўграмадзянпраект».
Цотны бок
правіць- (вул. Ленінская, 47) — кінатэатр «Радзіма».
Зноскі
Літаратура
правіць- Будённого улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх