Вуліца Грышына (Магілёў)
Вуліца Грышына (руск.: улица Гришина) — вуліца ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне.
Грышына Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 4050 м |
Ранейшыя назвы |
Чалябінская вуліца Артылерыйская вуліца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова насіла назвы Чалябінская, Артылерыйская. У 1965 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка І. Ц. Грышына.
Размяшчэнне
правіцьМае дугападобную форму. Пачынаецца ад Прывакзальнай плошчы са скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае завулак Уладзімірава, вуліцы Крупскай, Дарожную, Ленінскую, з поўдня прымыкаюць Чалябінскі 1-ы, 2-і і 3-і завулкі, завулак Бярозаўскі, з поўначы — вуліца 30 гадоў Перамогі, кругавое скрыжаванне з праспектам Міру, які прымыкае з паўднёвага захаду. Пераходзіць у вуліцу вёскі Палавінны Лог. Даўжыня вуліцы складае каля 4050 м.
Забудова
правіцьСучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Ад вуліцы Першамайскай да 3-га Чалябінскага завулка забудавана прыватнымі дамамі сядзібнага тыпу, далей пераважаюць 5-, 9-павярховыя жылыя дамы.
Няцотны бок
правіць- № 55 — Сярэдняя школа № 25
- (вуліца 30 гадоў Перамогі, 1а) — спартыўны комплекс «Алімпіец»
- № 87 — Дом культуры тэкстыльшчыкаў «Магатэкс» (1983)
Цотны бок
правіцьСлавутасці
правіцьУстаноўлены мемарыяльныя дошкі Грышыну (дом № 3) і К. Р. Уладзіміраву (д № 2).
Зноскі
Літаратура
правіць- Гришина улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Грышына (Магілёў)