Дом культуры тэкстыльшчыкаў «Магатэкс»

Дом культуры тэкстыльшчыкаў ААТ «Магатэкс» — дом культуры ў Магілёве, размешчаны па адрасе вул. Грышына, 87.

Дом культуры тэкстыльшчыкаў «Магатэкс»
Краіна
Месцазнаходжанне

Заснаваны ў 1983 годзе. Агульная плошча памяшканняў 1375 м². Мае глядзельную залу на 550 месцаў, кафэ на 150, лекцыйны пакой, 2 вялікія холы, більярдную, памяшканні для заняткаў калектываў мастацкай творчасці. Дзейнічаюць 16 аматарскіх творчых калектываў, 3 з якіх маюць званне «народны» (фальклорны ансамбль «Крамяны», хор ветэранаў вайны і працы, тэатр эстрадных мініяцюр «Эпатаж») і 1 «узорны» (дзіцячы танцавальны калектыў «Расінка»).

Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты міжнародных фестываляў: дзяцей і юнацтва «Новая хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя, 2011), эстраднай песні (г. Хіславічы, Смаленская вобласці, Расія, 2012), музычнага «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2013), рэспубліканскіх конкурсаў: «Спяваючыя гарады» (20122013), «Акадэмія талентаў» (2013, абодва Мінск) і інш.

Літаратура правіць