Галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова

Галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова — будынак у Магілёве, размешчаны па вуліцы Касманаўтаў, 1, на рагу з вуліцай Якубоўскага. Галоўны корпус інстытута пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктара А. Кучарэнкі.

Славутасць
Галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова
Mahiliou university 1 building.jpg
53°54′44″ пн. ш. 30°18′59″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктар Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка
Дата пабудовы 1967 год

АрхітэктураПравіць

5-павярховы прамавугольны ў плане будынак, у якім размешчаны рабочыя і навучальныя кабінеты, бібліятэка, дапаможныя памяшканні. Аб’ёмы спартыўнай і глядзельнай зал на 800 месцаў арганічна ўпісаны ў асноўны аб’ём. Фасады вырашаны ў простых і лаканічных архітэктурных формах з выкарыстаннем магутных вертыкальных пілонаў, якія разам з парталам галоўнага ўваходу надаюць будынку манументальнасць.

ЛітаратураПравіць

  • Педагогический институт // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

СпасылкіПравіць