Вуліца Якубоўскага (Магілёў)
Вуліца Якубоўскага (руск.: улица Якубовского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне. Названа ў гонар Івана Ігнатавіча Якубоўскага (1912—1976), ураджэнца Магілёўскай вобласці, Маршала Савецкага Саюза, Героя ЧССР, двойчы Героя Савецкага Саюза, галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін Варшаўскага дагавора.
Вуліца Якубоўскага Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Назва ў гонар | Іван Ігнацьевіч Якубоўскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’яўляецца працягам праспекта Міру, пачынаецца ад былой плошчы Перамогі на скрыжаванні з вуліцай Касманаўтаў, праходзіць па пуцеправодзе над чыгуначнымі пуцямі, з поўначы прымыкаюць вуліцы Арлоўскага і Сурганава, Загарадны завулак, з поўдня — вуліца Аляксея Пысіна. Пасля скрыжавання з вуліцай Вітольда Бялыніцкага-Бірулі пераходзіць у Загарадную шашу. Раней траса вуліцы праходзіла па іншым пуцеправодзе, цяпер ператвораным у пешаходны. Працягласць вуліцы складае 2,38 км.
Забудова
правіць- (вуліца Касманаўтаў, 1А) — галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова.
- № 18 — Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж.
- № 20 — абутковая фабрыка «Абутак».
- № 24 — гаражы Магілёўскага аблвыканкама.
- № 44 — супермаркет «Перакростак».
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Якубоўскага (Магілёў)