Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага (Магілёў, стары)

Магілёў, пешаходны

Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага, таксама вядомы як Гарбаты мост і Арачны мост — пешаходны (раней таксама аўтамабільны) пуцеправод у Магілёве. Злучае жылыя раёны Фестывальны і Мір, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага
Каардынаты: 53°54′51″ пн. ш. 30°19′08″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання пешаходны
Перасякае чыгуначныя пуці лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі
Месца размяшчэння г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 4
Агульная даўжыня 35,4 м
Шырыня моста 14,4 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1929
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў 1929 годзе[1], па ім праходзіла дарога на Мінск. Пасля ўзвядзення ў 1991 годзе новага пуцеправода па вуліцы Якубоўскага страціў сваё значэнне і стаў пешаходным.

Мае 4 пралёты, даўжыня складае 35,4 м, шырыня 14,4 м[1].

Арачны мост увечары

У маі 2019 года пачалася рэканструкцыя пуцеправода[2]. На ім былі ўстаноўлены металічныя круглыя аркі, бакавыя паверхні якіх аддзеланы пад дрэва са святлодыёдным падсвятленнем, частка арак звязаная паміж сабой металічнымі сувязямі, устаноўлена некалькі гандлёвых павільёнаў, індывідуальныя лаўкі, каляровай пліткай выкладзены пешаходная зона і веласіпедная дарожка, па цэнтральнай восі пуцеправода ў пакрыццё ўбудаваныя свяцільні. Ад моста лесвіца спускаецца да добраўпарадкаванай зялёнай зоны паміж чыгункай і вуліцай Астроўскага[3].

Зноскі

  1. а б Путепроводы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. В МОГИЛЕВЕ НАЧАЛИ РЕМОНТ «ГОРБАТОГО МОСТА» (ВИДЕО). 13 МАЯ 2019 Архівавана 13 красавіка 2021.
  3. Вот так сегодня выглядит «горбатый» мост(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 30 красавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Путепроводы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі правіць