Мір (жылы раён, Магілёў)
жылы раён у Магілёве
Мір (руск.: Мир) — мікрараён у паўночна-заходняй частцы горада Магілёва. Уваходзіць у Заходні планіровачны раён. Размешчаны ўздоўж вуліц Якубоўскага, Касманаўтаў і праспекта Міру. Складаецца з раёнаў Мір-1 і Мір-2. Будаўніцтва пачалося ў 1960-я гады па праекце Магілёўскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект». Забудоўваўся пераважна 5-, 9-павярховымі дамамі. На тэрыторыі мікрараёна размешчаны установы і прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання — дзіцячыя сады і яслі, школы, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, магазіны, вопытна-эксперыментальная абутковая фабрыка і інш. Прылягае чыгуначны вузел станцыі Магілёў II.
Мір | |
---|---|
53°55′07″ пн. ш. 30°18′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Магілёў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Мир // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.