Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі

(Пасля перасылкі з БДАНТД)

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) — архіў у Мінску, размешчаны ў былым касцёле Святога Іосіфа па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 4. У гэтым жа будынку размяшчаецца Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Установа «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»
(БДАНТД)
Касьцёл Сьвятога Язэпа, Менск 03.jpg
Касцёл Святога Іосіфа, у якім размяшчаецца архіў
Дата адкрыцця 27 мая 1968
Колькасць фондаў 306 фондаў (2022)
Колькасць адзінак захоўвання 213 476 спраў (2022)
Храналагічныя рамкі дакументаў 1748–2019
Дырэктар Аляксандр Міхайлавіч Запартыка
Месцазнаходжанне 220030, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4
Тэлефоны +375 (17) 378 51 97
Сайт bdantd.by

ГісторыяПравіць

З мэтай цэнтралізацыі адбору, захоўвання і выкарыстання навукова-тэхнічнай дакументацыі пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 мая 1968 г. № 164 быў створаны адмысловы Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР (ЦДАНТД БССР)[1].

Першым дырэктарам новага архіва загадам начальніка Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў Беларускай ССР ад 7 чэрвеня 1968 г. № 40 прызначаны Аляксандр Васільевіч Вараб'ёў, які працаваў да гэтага начальнікам аддзела ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі (ЦДАКР) БССР. Была зацверджана структура архіва, якая складалася з кіраўніцтва, аддзела камплектавання і захоўванні дакументаў; аддзела ўліку, навукова-даведкавага апарата і выкарыстання дакументаў. Па першым штатным раскладзе ў ЦДАНТД БССР павінны былі працаваць 9 чалавек[1].

 
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, у якой да 1991 года размяшчаўся архіў

Ужо ў лістападзе 1968 г. ЦДАНТД БССР вызначыўся з месцам свайго пастаяннага размяшчэння. Загадам начальніка Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў Беларускай ССР ад 11 лістапада 1968 г. № 35 адзначалася, што «з мэтай размяшчэння ЦДАНТД БССР і ЦДАЛМ БССР, страхавога фонду рэспублікі і лабараторыі па рэстаўрацыі і мікрафільмаванні ЦДАКФФД БССР… перадаць у двухтыднёвы тэрмін будынак па вул. Астроўскага, 4 з балансу ЦДАКР БССР на баланс ЦДАНТД БССР… Размясціць Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР на 1 і 2 паверхах (рабочыя пакоі № 1, 2, 3, 4, 10)…»[1].

Сумесна з Архіўным упраўленнем пры Савеце Міністраў БССР быў арганізаваны адбор каштоўнай НТД у вядучых праектных інстытутах краіны — Белдзяржпраекце, Белдзіпрасельбудзе, Белдзіпрадары[1].

У 1991 г. у выніку гістарычных пераўтварэнняў і здабыцці Рэспублікай Беларусь незалежнасці пастановай Савета Міністраў ад 21 мая 1993 г. № 336 Цэнтральны дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БГАНТД). Архіў НТД разам з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва пераехаў у вызвалены будынак па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 4[1].

ФондыПравіць

Зберагае навукова-тэхнічную дакументацыю праектна-канструктарскіх, тэхналагічных і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, асабістыя фонды дзеячаў навукі і тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Станам на 1996 года мелася 160 фондаў (больш за 90 тыс. адзінак захоўвання за 1887—1941 і 19441990)[2]. На 1 студзеня 2022 г. у архіве на захоўванні знаходзіцца 306 фондаў і 213 476 адзінак захоўвання за 1748, 1778, 1783, 1793, 1797, 1800, 1811, 1850, 1858, 1869—2019 гады[3].

Дакументы архіва адлюстроўваюць будаўніцтва і рэканструкцыю гарадоў і іншых населеных пунктаў, прамысловых прадпрыемстваў, чыгуначаных і шашэйных дарог, культурна-асветных, адміністрацыйных і іншых збудаванняў на Беларусі, распрацоўку вырабаў прамысловай прадукцыі і бытавой тэхнікі. Сярод дакументаў генеральныя планы гарадоў, праекты па жыллёва-грамадзянскім, прамысловым і сельскім будаўніцтве, чарцяжы станкоў, машын[2].

СтруктураПравіць

Аддзелы ў 1996 годзе[2]: забеспячэння захавання і ўліку дакументаў; ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў; інфармацыйна-пошукавых сістэм і навуковага выкарыстання.

Станам на 2022 год:

  • Аддзел забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў;
  • Аддзел справаводства і фарміраванні нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
  • Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
  • Аддзел інфармацыі і выкарыстання дакументаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Об архиве. История
  2. 2,0 2,1 2,2 А. В. Вараб’ёў. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  3. Фонды архива

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • bdantd.by — афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі