Савет Міністраў БССР

Саве́т Міні́страў Белару́скай ССР — Урад Беларускай ССР — вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, з 1946 года да моманту скасавання рэспублікі.

Савет Міністраў Беларускай ССР
скарочана — СМ БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Савет Народных Камісараў БССР (1920—1946)
Дата скасавання 19 верасня 1991
Заменена на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Вярхоўны Савет БССР
Першы Старшыня Панцеляймон Панамарэнка
Апошні Старшыня Вячаслаў Кебіч

Узнікненне

правіць

Савет Міністраў БССР быў заснаваны Указам Прэзідыума ВС БССР ад 26 сакавіка 1946 года, замест СНК БССР.

Гэта было выклікана тым, што раней (15 сакавіка 1946 года) выйшаў Закон СССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік — у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік »[1].

Паўнамоцтвы і функцыянаванне

правіць

Згодна з Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Савет Міністраў Беларускай ССР утвараўся Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у складзе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Першага намесніка і намеснікаў Старшыні, міністраў Беларускай ССР, старшыняў дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР.

Па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР мог уключыць у склад Урада Беларускай ССР кіраўнікоў іншых органаў і арганізацый Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР з'яўляўся падсправаздачным і адказным перад Вярхоўным Саветам Беларускай ССР, а ў перыяд паміж яго сесіямі — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР быў абавязаны рэгулярна даваць справаздачу аб сваёй рабоце Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, і скласці свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Саветам на яго першай сесіі.

Да паўнамоцтваў Савета Міністраў Беларускай ССР адносілася рашэнне ўсіх пытанняў дзяржаўнага кіравання, аднесеных да ведання Беларускай ССР, бо яны не ўваходзілі, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У якасці пастаяннага органа Савета Міністраў Беларускай ССР, дзеючага паміж яго сесіямі, працаваў Прэзідыум Савета Міністраў Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Першага намесніка і намеснікаў Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з законам аб Савеце Міністраў Беларускай ССР. Ён быў неабходны для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання.

Савет Міністраў Беларускай ССР выдаваў пастановы і распараджэнні на аснове і ў мэтах выканання заканадаўчых актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўваў і правяраў іх выкананне. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР былі абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР.

Структура

правіць

1947 год

правіць

Першая сесія Вярхоўнага Савета БССР другога склікання, якая адбылася 12—14 сакавіка 1947 года, утварыла ўрад БССР у складзе 35 чалавек[2]:

1951 год

правіць

5 красавіка 1951 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР трэцяга склікання быў сфарміраваны новы беларускі ўрад у складзе[3]:

25 ліпеня 1953 года Старшынёй Савета Міністраў быў прызначаны К. Т. Мазураў.

1955 год

правіць

30 сакавіка 1955 года Вярхоўны Савет БССР чацвёртага склікання сфармаваў новы склад беларускага ўрада[4]:

1959 год

правіць

9 красавіка 1959 года на першай сэсіі Вярхоўнага Савета БССР пятага склікання быў утвораны новы склад урада ў складзе 22 чалавек[5]:

У 1962 годзе ў склад урада ўвайшлі У. Е. Лабанок, прызначаны ў красавіку першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня зноў утворанага ў снежні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР С. В. Прытыцкі, які з’яўляўся намеснікам Старшыні СМ БССР і сакратаром ЦК КПБ, а таксама старшыня Дзяржаўнага камітэта па радыёвяшчанню і тэлебачанню і старшыня Белсельгастэхнікі.

1963 год

правіць

Урад БССР, утвораны 21 сакавіка 1963 года на першай сэсіі Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання, складаўся з 28 чалавек[6]:

Пазнее ў склад урада былі ўключаныя старшыні дзяржаўных камітэтаў СМ БССР па друку і кінематаграфіі[7].

1965 год

правіць

Значныя змены ў складзе Савета Міністраў БССР адбыліся ў кастрычніку 1965 года разам з прыняццём Закона «Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і пераўтварэнні некаторых органаў дзяржаўнага кіраўніцтва БССР». У склад урада ўвайшлі 10 міністраў зноў утворанных міністэрстваў і начальнік Галоўнага ўпраўлення матэрыальна-тэхнічнага забеспячэння пры Савеце Міністраў БССР. У тым жа годзе намеснікамі Старшыні Савета Міністраў БССР былі прызначаны А. А. Смірноў, які стаў старшынёй Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, а таксама С. М. Кішкін і П. Л. Коханаў.

1967 год

правіць

21 красавіка 1967 года сесія Вярхоўнага Савета БССР сёмага склікання сфарміравала новы склад беларускага ўрада[8]:

У маі 1968 года ў сувязі з абраннем І. Ф. Клімава намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР прызначаецца Р. Я. Кісялёў. У маі 1970 года намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР прызначаецца Ю. Б. Колакалаў, а ў кастрычніку — Н. Л. Сняжкова. Са складу ўрада выбываюць намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР У. Г. Каменскі (у сувязі з выхадам на пенсію) і памерлы Р. Я. Кісялёў.

У 1968 годзе ў склад урада дадаткова былі ўведзены міністр камунальнай гаспадаркі БССР У. Б. Труноў (у лютым) і старшыні дзяржаўных камітэтаў па ахове прыроды і па прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (жнівень), а ў маі 1970 года — старшыня ўтворанага Дзяржаўнага камітэта па цэнах Савета Міністраў БССР.

1971 год

правіць

Першая сесія Вярхоўнага Савета БССР восьмага склікання 16 чэрвеня 1971 года ўтварыла новы склад урада БССР[9]:

1975 год

правіць

24 ліпеня 1975 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання быў утвораны новы склад урада БССР[10]:

1980 год

правіць

13 сакавіка 1980 года першая сесія Вярхоўнага Савета БССР дзясятага склікання ўтварыла новы склад урада БССР[11]:

Згодна з Канстытуцыяй у склад урада ўключаўся таксама Старшыня Камітэта народнага кантролю.

1985 год

правіць

28 сакавіка 1985 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання быў утвораны новы склад урада БССР[12]:

Згодна з Канстытуцыяй у склад урада ўключаўся таксама Старшыня Камітэта народнага кантролю.

1990 год

правіць

Станам на ліпень 1990 года Савет Міністраў БССР складаўся з:

Старшыні Савета Міністраў БССР

правіць

Кіраўніком Савета Міністраў БССР, згодна з Канстытуцыяй Беларускай ССР, з'яўляўся Старшыня Савета Міністраў БССР:

Кіраўнікі справамі

правіць

Зноскі

  1. Закон СССР ад 15 сакавіка 1946 «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік — у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік»
  2. Першая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 12—14 сакавіка 1947 г.: стэнаграфічная справаздача. — Мн.: Дзяржвыдат БССР, 1948. — С. 36—46, 54—56 — 67 с.
  3. Першая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 3—5 красавіка 1951 г.: стэнаграфічная справаздача. — Мн.: Дзяржвыдат БССР, 1952. — С. 209—214, 221—223 — 232 с.
  4. Первая сессия Верховнога Совета Белорусской ССР четвёртого созыва. Стенографический отчёт. — С. 221—223
  5. Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР пятого созыва (7—9 апреля 1959 г.). Стенографический отчет. Мн., 1959.
  6. СЗ БССР, 1963, № 11, С. 112.
  7. СЗ БССР, 1963, № 391, С. 410.
  8. СЗ БССР, 1967, № 12, С. 146.
  9. СЗ БССР, 1971, № 21, С. 302.
  10. СЗ БССР, 1975, № 22, С. 335.
  11. Советская Белоруссия, 1980, № 63
  12. Советская Белоруссия, 1985, № 73

Гл.таксама

правіць