Аляксей Сямёнавіч Шаўроў

Аляксе́й Сямё́навіч Шаўро́ў (17 сакавіка 1904, в. Шабуні Віцебскага раёна1 лістапада 1976, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Аляксей Сямёнавіч Шаўроў
Сцяг Міністр гандлю БССР
1957 — 1969
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Пётр Катаводаў
Пераемнік Уладзімір Яўцешын
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1957 — 1958
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
26 сакавіка 1946 — 1953
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Сцяг Намеснік старшыні СНК БССР
1940 — 26 сакавіка 1946
Кіраўнік урада Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Сцяг Народны камісар гандлю БССР
1938 — 1940
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Нараджэнне 4 (17) сакавіка 1904
Смерць 1 лістапада 1976(1976-11-01) (72 гады)
Жонка Соф’я Раманаўна[1]
Дзеці сын Сяргей[1], дачка Ала
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскі прамыслова-эканамічны тэхнікум (1924), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930), прамыслова-эканамічны факультэт.

У 1924—1926 старшыня Юравіцкага спажывецкага таварыства Полацкага раёна, з 1930—1934 інспектар ЦКК Наркамата РСІ БССР, пасля інструктар гандлёвага аддзела ЦК КП(б)Б, у 1937—1938 інструктар аддзела кадраў Мінскага гаркама партыі. У красавіку 1938 года быў прызначаны народным камісарам гандлю БССР, начальнік Галоўгандлю, у снежні 1940 года прызначаны намеснікам старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела забеспячэння Беларускага штаба партызанскага руху, пасля вайны намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, начальнік Белглаўрыбпрама, першы намеснік міністра прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, міністр прамысловасці харчовых тавараў БССР, міністр гандлю БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

Член ЦК КПБ (1949—1952, 1960—1971), кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1952, 1960—1971), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—7 скліканняў.

Узнагароды

правіць

Ушанаванне памяці

правіць

Імем А. С. Шаўрова названа вуліца ў Віцебску.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник (руск.) / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 61—62. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.
  • Шавров Алексей Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 680. — 737 с.

Спасылкі

правіць