Міністэрства харчовай прамысловасці БССР

Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССР[1].

Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
скарочана — Мінхарчпрам
  • Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР
  • Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР
Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Вул. К. Маркса 16 - 31 вул. Камсамольская -1.JPG
Будынак Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 26 сакавіка 194629 мая 1957
21 кастрычніка 196522 лістапада 1985
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят харчовай прамысловасці БССР
Заменена на Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. К. Маркса, 16, Мінск, 220050

ГісторыяПравіць

17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб'яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР.

У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.

У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[3].

Структура на 1974 годПравіць

  • Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне
  • Аддзел кандытарскай, маслабойнай і тытунёвай прамысловасці
  • Аддзел кансервавай, агароднінасушыльны, харчоваканцэнтратнай і вінаробнай прамысловасці
  • Аддзел цукровай прамысловасці
  • Аддзел сельскай гаспадаркі і нарыхтовак
  • Аддзел хлебапякарнай, макароннай і дражджавой прамысловасці
  • Рэспубліканскае праектна-канструктарскае бюро (вул. Казлова, 29)[4].

МіністрыПравіць

Зноскі

  1. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
  2. Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
  3. Пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лiстапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам».
  4. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 1. – Мн., 2000.