Іна Арсеньеўна Стаўроўская
беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч
І́на Арсе́ньеўна Стаўроўская (10 красавіка 1931, Почап, Бранская вобласць — 30 кастрычніка 2017) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Іна Арсеньеўна Стаўроўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў |
||||||
Папярэднік | Арсеній Ярэй | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1931 |
||||||
Смерць | 30 кастрычніка 2017 (86 гадоў) | ||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыла Ленінградскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (1955).
З 1955 года галоўны інжынер, дырэктар Баранавіцкага хлебакамбіната, з 1969 года старшыня Баранавіцкага гарвыканкама, з 1973 года першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ.
З 1980 па 1985 год — міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР.
Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года, абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га і 9-га скліканняў.
Літаратура
правіць- Ставровская Инна Арсеньевна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 597. — 737 с. — 50 000 экз.