Самуіл Сямёнавіч Касцюк
Самуі́л Сямё́навіч Касцю́к — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Самуіл Сямёнавіч Касцюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч |
||||||
Папярэднік | Павел Нікіцін | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Луцэнка | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | ён сам, як наркам харчовай прамысловасці | ||||||
Пераемнік | Надзея Грэкава | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | ? | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр харчовай прамысловасці | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Эльман | ||||||
Пераемнік | Піліп Папоў | ||||||
Нараджэнне |
9 (22) лютага 1907 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | УКП(б)-КПСС з 1928 года | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Русінавічы.
У 1928—1936 гадах — на дзяржаўнай і гаспадарчай рабоце ў Барысаўскім раёне. Член УКП(б) з 1928 года.
У 1936—1940 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, першы сакратар Кіраўскага раённага камітэта КП(б) Беларусі.
У 1940—1941 гадах — другі сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, намеснік народнага камісара меліярацыі Беларускай ССР.
У 1942—1945 гадах — кіраўнік справамі СНК Беларускай ССР.
З 1944 па 1947 год — Міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР.
З 1947 па 1957 год — Міністр сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.
У 1957—1959 гадах — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, пасля да 1961 года - намеснік Міністра хлебапрадуктаў Беларускай ССР.
У 1960 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Член ЦК КПБ у 1949—1960 гадах, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 4-га скліканняў.