Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў
Аляксе́й Яўхі́мавіч Кляшчо́ў (12 лютага (25 лютага) 1905, в. Міхнавічы, Магілёўская губерня — 13 снежня 1968, г. Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета Міністраў БССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны (1944), генерал-маёр[3].
Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
ліпень 1955 — снежань 1960 | ||||
Папярэднік | Міхаіл Рагінец | |||
Пераемнік | Сямён Новікаў | |||
| ||||
сакавік 1948 — чэрвень 1953 | ||||
Папярэднік | Панцеляймон Панамарэнка | |||
Пераемнік | Кірыл Мазураў | |||
| ||||
май 1946 — сакавік 1948 | ||||
Папярэднік | Якім Жылянін | |||
Пераемнік | Іван Ганенка | |||
| ||||
20 ліпеня 1944 — красавік 1946 | ||||
Папярэднік | Аўксенцій Мінчанка | |||
Пераемнік | Пётр Цецюшаў | |||
Партыя | УКП(б) (1928) | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Нараджэнне | 12 (25) лютага 1905 | |||
Смерць | 13 снежня 1968[1] (63 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1927—1929, 1941—1944 | |||
Прыналежнасць | ![]() | |||
Род войскаў | Партызанскі рух | |||
Званне | ||||
Камандаваў | Пінскае партызанскае злучэнне | |||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Аляксей Яфімавіч Кляшчоў нарадзіўся 12 (25) лютага 1905 у вёсцы Міхнавічы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці — беларус. З 1928 года Кляшчоў член УКП(б), а потым і КПСС. У 1924—27 гадах ён працаваў на пасадзе старшыні сельсавета.
У 1927—29 гадах Кляшчоў служыў у Чырвонай Арміі. У 1930—39 гадах ён працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскай, Дрысенскай і Мехаўскай МТС у Беларускай ССР. З верасня 1939 года Аляксей начальнік зямельнага аддзела Пінскай вобласці Беларусі.
З ліпеня 1941 года Кляшчоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей быў у складзе Пінскага абласнога падпольнага партыйнага цэнтра, ствараў падпольныя партыйныя ячэйкі на акупаванай тэрыторыі, праводзіў арганізатарскую працу па аказанні супраціву нямецкім захопнікам.
З верасня 1942 года Кляшчоў — упаўнаважаны ЦК КП(б) Беларусі па Пінскай вобласці, а з 1943 года — сакратар Пінскага падпольнага абкама партыі.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 Аляксею Яхімавічу Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр» [3].
З 1944 года Кляшчоў на пасадзе першага сакратара Пінскага, а ў 1946—48 гадах і Полацкага абкамаў КП Беларусі. У 1948—53 гадах ён старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР [4].
У 1955—60 гадах — першы сакратар Какчатаўскага абкама КП Казахстана.
Кляшчоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га, 3-га і 5-га скліканняў. На 20-м з'ездзе КП(б) Беларусі ён абіраўся членам ЦК і быў членам Бюро ЦК КП(б) Беларусі ў 1948—53 гадах.
З 1961 года Кляшчоў выйшаў на пенсію.
Пасля выхаду на пенсію Аляксей жыў у Маскве. Аляксей Яфімавіч Кляшчоў памёр 13 снежня 1968 года. Ён быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках на ўчастку 7[3].
УзнагародыПравіць
Ушанаванне памяціПравіць
СпасылкіПравіць
- Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў на сайце «Героі краіны»
Зноскі
- ↑ Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Клещёв Алексей Ефимович (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 25 лютага 2012.
- ↑ Кіраўнікі дзяржаў. // Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.