Вуліца Кляшчова (Полацк)

Вуліца Кляшчова — вуліца ў мікрараёне Задзвінне горада Полацка.

Вуліца Кляшчова
Полацк
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Задзвінне
Працягласць 700 м
Ранейшыя назвы Барысаглебская, Чырвоназнамённая
Паштовы індэкс 211402, 211409

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя насіла назву Барысаглебская, бо вяла да Барысаглебскага манастыра[1].

Савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў Чырвоназнамённую[2].

8 студзеня 1969[2] года перайменавана ў гонар дзяржаўнага дзеяча БССР, першага сакратара абкама КПБ Полацкай вобласці ў 1946—1948 гадах, генерал-маёра Аляксея Яўхімавіча Кляшчова[3].

Сучасная вуліца не мае маста праз Бельчыцу і з’яўляецца тупіковай.

Забудова правіць

Зноскі

  1. Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путеводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
  2. а б Третьяк Инна Дмитриевна. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 7 кастрычніка 2020.
  3. Ирина Сыревич. Рассказываем о полоцкой улице, которая носит имя Алексея Ефимовича Клещёва (руск.). Полацкі веснік (28 жніўня 2020).