Пётр Аляксеевіч Цецюшаў
Пётр Аляксе́евіч Це́цюшаў (ліпень 1906, х. Купаросны (цяпер Валгаград) — 1962) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Курганскага абласнога камітэта ВКП(б) (1943—1945), першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б (1946—1950).
Пётр Аляксеевіч Цецюшаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Кляшчоў | ||||||
Пераемнік | Раман Мачульскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Варвашэня | ||||||
Пераемнік | Апанас Дзедаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Васіль Андрэевіч Шарапаў | ||||||
Нараджэнне |
12 ліпеня 1906 |
||||||
Смерць |
25 кастрычніка 1962 (56 гадоў) |
||||||
Партыя | УКП(б) (з 1925) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочых.
Працоўную дзейнасць пачаў з 11 гадоў у якасці расыльнага у мясцовым сельскім Савеце, затым у кіраванні гарбарных заводаў горада. З 1925 года член РКП(б), з 1925 г. — УКП(б), з 1952 г. — КПСС.
- З 1919 па 1927 год працаваў падсобным рабочым, потым майстрам на гарбарных заводах горада Сталінграда.
- У 1927 годзе паступіў на рабфак у горадзе Сталінградзе.
- З 1929 па 1931 гады ў парадку мабілізацыі працаваў сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УЛКСМ, а затым загадчыкам аддзела і сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УКП(б) Ніжне-Волжскага краю.
- З 1931 па 1933 гады вучыўся ў інстытуце падрыхтоўкі кадраў Чырвонай прафесуры ў Саратаве, а затым у Сталінградзе, куды пераехаў інстытут.
- У 1933 годзе паступіў у Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве.
- З 1937 года па накіраванні ЦК УКП(б) працаваў у Саратаўскім абласным камітэце УКП(б) інструктарам і загадчыкам арганізацыйна-прапагандысцкім аддзелам.
- З 1939 па 1940 гады працаваў у Маскве адказным арганізатарам ЦК УКП(б).
- У 1940 годзе быў камандзіраваны ЦК УКП(б) на працу ў Краснаярскі краявы камітэт партыі ў якасці другога сакратара.
- З снежня 1942 да лютага 1943 года ў РСЧА
- 6 лютага 1943 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ «Аб утварэнні Курганскай вобласці ў складзе РСФСР». ЦК УКП(б) зацвердзіў склад бюро Курганскага абкама партыі. Першым сакратаром абкама УКП(б) быў зацверджаны Пётр Аляксеевіч Цецюшаў.
- 13 сакавіка 1945 года быў адкліканы ў ЦК УКП(б) і зацверджаны другім сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі.
- У красавіку 1946 года быў абраны першым сакратаром Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б і першым сакратаром гаркама. Падчас яго працы ў Беларусі ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
- У 1951 годзе пераведзены ў Ульянаўскую вобласць, дзе займаў пасаду намесніка старшыні выканкама Ульянаўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
- З 1957 года — начальнік Ульянаўскага абласнога ўпраўлення паліўнай прамысловасці.
Памёр у 1962 годзе.
Узнагароды і званні
правіць- Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»