Пінскі абласны камітэт КПБ
Пі́нскі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — орган кіравання Пінскай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1939—1954 гады).
Гісторыя
правіцьПінская вобласць утворана 4 снежня 1939 года пасля ўз'яднання БССР і Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года. Цэнтр — Пінск.
У 1954 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай вобласці.
Першыя сакратары абкама
правіць- Іван Нічыпаравіч Карасёў (29 лістапада 1939 — кастрычнік 1940)
- Аўксенцій Малахавіч Мінчанка (кастрычнік 1940 — 20 ліпеня 1944)
- Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў (20 ліпеня 1944 — красавік 1946)
- Пётр Аляксеевіч Цецюшаў (красавік 1946 — 1950)
- Раман Навумавіч Мачульскі (1950 — студзень 1954)
Другія сакратары
правіць- Пётр Галеевіч Шапавалаў (29 лістапада 1939 — 30 верасня 1941)
- Васіль Іванавіч Лузгін (1952 — 1953)
Літаратура
правіць- Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.