Васіль Іванавіч Лузгін
Васі́ль Іва́навіч Лузгі́н (12 (25) лютага 1914, Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чашніцкі раён), Расійская імперыя — 1998, Мінск) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці, міністр сацыяльнага забеспячэння БССР (1973—1982).
Васіль Іванавіч Лузгін | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1973 — 1982 | |||
Прэм’ер-міністр: | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў | ||
Папярэднік: | Мікалай Аўхімовіч | ||
Пераемнік: | Глеб Крывулін | ||
| |||
1952 — 1953 | |||
| |||
1944 — 1946 | |||
Адукацыя: | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1949) | ||
Нараджэнне: | 25 (12) лютага 1914 в. Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чашніцкі раён), Расійская імперыя | ||
Смерць: | 1998 Мінск | ||
Узнагароды: |
БіяграфіяПравіць
Член УКП(б) з 1939 года.
З 1937 года на пасадзе сакратара Чашніцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі.
З 1939 года — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ, с пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў Палітычным упраўленні Цэнтральнага фронта.
У сакавіку 1942 года абраны на пасаду Першага сакратара Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, член Віцебскага падпольнага абкама КПБ.
У 1944—1946 гадах — сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, з 1949 года на партыйнай рабоце — інспектар ЦК КПБ, другі сакратар Пінскага абкама КПБ, першы сакратар Драгічынскага райкама КПБ.
У 1959 годзе быў прызначаны намеснікам, а ў 1973—1982 гадах міністрам сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954), член ЦК КПБ (1954—1960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963, (1975—1985).
ТворыПравіць
У суаўтарстве з Я. А. Жыляніным і І. Б. Пазняковым напісаў кнігу «Без линии фронта», выдадзеную ў 1975 годзе.
КрыніцыПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.