Юравіцкі сельсавет (Полацкі раён)
Ю́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Захарнічы.
Юравіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Захарнічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 17 ліпеня 1964 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 870 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Палатоўскага сельсавета[1].
17 ліпеня 1964 года Юравіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Юравічы, уключаў 11 населеных пунктаў: вёскі Жыхары, Замхі, Захарнічы, Пазнякова, Скавародзіна, Шумацёнкі, Юравічы, Янкава Грамоўскага сельсавета і вёскі Верхачэнне, Сіцянец і Улогава Палатоўскага сельсавета[2]. Цэнтр — вёска Юравічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юравіцкага сельсавета 20 населеных пунктаў[3]. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы. 20 сакавіка 2012 года скасавана вёска Янкава[4]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Палатоўскага (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы) і Салоніцкага (вёска Баранава) сельсаветаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 870 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — армяне[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 20 марта 2012 г. № 112 Об упразднении деревни Янково Юровичского сельсовета и об изменении границ аг. Захарничи Юровичского сельсовета Архівавана 15 ліпеня 2015.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.