Мікалай Трафімавіч Каўко

беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч

Мікала́й Трафі́мавіч Каўко́ (25 жніўня 1933, в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Савета Міністраў Беларусі (1989—1994)[2].

Мікалай Трафімавіч Каўко
Сцяг1-ы Кіраўнік справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
19 верасня 1991 — 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада заснаваная
Сцяг Кіраўнік справамі Савета Міністраў БССР
16 ліпеня 1990[1] — 19 верасня 1991
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Леў Максімаў
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 25 жніўня 1933(1933-08-25) (90 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. У. Куйбышава (1957), Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце, з 1971 года першы сакратар Жабінкаўскага райкама КПБ, з 1977 года працуе ў Брэсцкім аблвыканкаме, адначасова з’яўляючыся інспектарам ЦК КПБ.

З 1979 года загадваў планава-фінансавым аддзелам Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР. У 1984 годзе заняў пасаду пастаяннага прадстаўніка Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР. У 1989—1994 гг. працаваў кіраўніком справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць