Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР

Міністэ́рства во́днай гаспада́ркі і аднаўле́ння зяме́ль Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства меліярацыі БССР на базе Народнага камісарыята меліярацыі БССР[2]. У 1953 годзе Міністэрства меліярацыі было аб’яднана з Міністэрствамі сельскай гаспадаркі, саўгасаў і лясной гаспадаркі ў адзінае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Было адноўлена з сакавіка 1954 года да чэрвеня 1957 года, пасля зноў скасавана. У 1965 годзе Галоўнае ўпраўленне меліярацыі і воднай гаспадаркі пераўтворана ў Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (Мінводгас БССР). У 1990 годзе атрымала назву Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР.

Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Беларускай ССР
скарочана — Мінводгас
  • Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (19651990)
  • Міністэрства меліярацыі БССР (19461953, 19541957)
Выява лагатыпа
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят меліярацыі БССР
Дата скасавання 10 студзеня 1992[1]
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР

Дзейнасць міністэрства

правіць

Згодна з зацверджаным Пастановай Савета Міністраў БССР № 548 ад 8 красавіка 1946 года Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР, у адпаведнасці з артыкулам 48 Канстытуцыі БССР, з’яўлялася рэспубліканскім міністэрствам і кіравала меліярацыйным будаўніцтвам і эксплуатацыяй асушальных сістэм Беларускай ССР[3].

Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР падпарадкоўвалася ў сваёй дзейнасці Савету Міністраў Беларускай ССР і адначасова, у адпаведнасці з пастановай СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 6 сакавіка 1941 года № 470 — Міністэрству земляробства СССР.

Кіруючыя органы

правіць

На чале Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР стаяў Міністр. Міністр меліярацыі Беларускай ССР, у адпаведнасці з артыкулам 46 Канстытуцыі БССР, кіраваў усёй дзейнасцю Міністэрства меліярацыі і падведамасных яму ўпраўленняў, трэстаў, абласных аддзелаў меліярацыі, устаноў і арганізацый. Міністр меліярацыі Беларускай ССР, у адпаведнасці з артыкулам 46 Канстытуцыі БССР, выдаваў у межах сваёй кампетэнцыi загады, інструкцыі на падставе i ў выкананне дзеючых законаў, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР і БССР, загадаў і інструкцый Міністэрства земляробства СССР і правяраў іх выкананне.

У Міністэрстве меліярацыі Беларускай ССР утваралася Калегія Міністэрства ў складзе: Міністра (старшыня), яго намеснікаў і некалькіх кіруючых работнікаў Міністэрства. Склад калегіі зацвярджаўся Саветам Міністраў Беларускай ССР па прадстаўленні Міністра меліярацыі.

Калегія Міністэрства меліярацыі на сваiх пасяджэннях разглядала перш за ўсё пытанні практычнага кіраўніцтва, праверкі выканання, падбору кадраў, найважнейшыя загады і інструкцыі Міністэрства, заслухоўвала кiраўнiкоў падведамных Міністэрству ўстаноў і арганізацый і давала ацэнку іх працы. Рашэнні Калегіі праводзіліся ў выглядзе загадаў Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР.

У выпадку рознагалоссяў паміж Міністрам і Калегіяй, Мiнiстр праводзiў у жыццё сваё рашэнне, даводзячы пра ўзнікаючыя рознагалоссі да ведама Савета Міністраў Беларускай ССР, а члены Калегіі ў сваю чаргу маглі апеляваць у Савет Міністраў Беларускай ССР.

Задачы і паўнамоцтвы

правіць

На Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР ускладаліся:

  • складанне перспектыўных, гадавых і квартальных вытворчых і фінансавых планаў па меліярацыйным будаўніцтву, пошукам і праектаванню, а таксама эксплуатацыі асушальных сістэм і збудаванняў, разгляд праектаў і каштарысаў, што ўносіліся на зацвярджэнне Савета Міністраў БССР;
  • кіраўніцтва выкананнем зацверджаных Саветам Міністраў БССР і Міністэрствам земляробства СССР для Міністэрства меліярацыі планаў меліярацыйнага будаўніцтва, эксплуатацыі асушальных сістэм і фінансавых планаў;
  • арганізацыя тэхнічнага і матэрыяльнага забеспячэння, ажыццяўляемага Міністэрствам і яго органамі меліярацыйнага будаўніцтва;
  • кіраўніцтва тэхнічнымі пытаннямі меліярацыйнага будаўніцтва, праектавання і эксплуатацыі, вывучэнне і ўкараненне найноўшых дасягненняў тэхнікі, аказанне тэхнічнай дапамогі вынаходнікам, кантроль і распрацоўка мерапрыемстваў практычнага ўкаранення тэхнічных удасканаленняў у будаўніцтве, накіраванне тэхнічнай думкі ў бок максімальнай механізацыі вытворчых працэсаў, ажыццяўленне новых спосабаў вытворчасці, якія павялічваюць прадукцыйнасць працы, арганізацыя работ па рацыяналізацыі і вынаходніцтва;
  • прызначэнне і звальненне адміністрацыйна-гаспадарчых і інжынерна-тэхнічных кіраўнікоў падведамных Міністэрству устаноў і арганізацый;
  • зацвярджэнне і зняцце начальнікаў аддзелаў меліярацый: пры выканкамах абласных Саветаў дэпутатаў працоўных;
  • кіраўніцтва працай абласных аддзелаў меліярацыі, трэстаў, кантор і ўпраўленняў, а таксама навуковых устаноў;
  • кіраўніцтва арганізацыяй працы, наборам рабочых кадраў, аказанне усялякага садзейнічання максімальнаму развіццю стаханаўскага руху.

Структура міністэрства

правіць

У Міністэрстве меліярацыі Беларускай ССР былі арганізаваны наступныя ўпраўленні і аддзелы:

  • Упраўленне капітальнага будаўніцтва ў складзе аддзелаў: будаўнічага і праектна-вышукальнага;
  • Упраўленне эксплуатацыі і рамонту;
  • Планавы аддзел;
  • Фінансавы аддзел;
  • Цэнтральная бухгалтэрыя;
  • Аддзел кадраў;
  • Справаздачна-эканамічны аддзел;
  • Ваенны аддзел і Кпецчасць;
  • Кіраванне справамі;
  • Пажарная інспекцыя.

Склад міністэрства

правіць

У склад Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР першапачаткова ўваходзілі:

  • Галоўнае ўпраўленне меліярацыйных забеспячэнне "Галоўмеліязабеспячэнне";
  • Рэспубліканскі трэст праектна-пошукавых работ;
  • Беларускі Навукова-даследчы інстытут меліярацыі і Балотнай гаспадаркі з вопытнымі балотнымі станцыямі (Мiнскай, Косаўскай і Палескай);
  • Рэспубліканскі Будаўнічы Меліярацыйны трэст;
  • Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Палескі, Бабруйскі абласныя будаўнічыя трэсты, а таксама будаўнічыя канторы ў заходніх абласцях БССР.

Міністры

правіць

Зноскі

  1. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года № 1389-XII Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Рэспублікі Беларусь было скасавана.
  2. Гісторыя ДА «Белвадгас» (руск.)
  3. Постановление Совета Министров БССР «Об утверждении положения о Министерстве мелиорации Белорусской ССР» от 8 апреля 1946 № 546 (руск.).

Літаратура

правіць