Васіль Мартынавіч Зубец

беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч

Васіль Мартынавіч Зубец (22 мая 190726 студзеня 1991) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр меліярацыі БССР, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1970), Заслужаны дзеяч навук Беларускай ССР.

Васіль Мартынавіч Зубец
Сцяг Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР
1956 — 1957
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Фёдар Вінакураў
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 22 мая 1907(1907-05-22)
Смерць 26 студзеня 1991(1991-01-26)[1] (83 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За адвагу» Медаль «За абарону Масквы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Гарадок. Член КПСС з 1940 года.

Выпускнік Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі. З 1932 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 19321978 гг. — інжынер-меліяратар у РСФСР і Беларускай ССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік вытворчага аддзялення аддзела аэрадромнага будаўніцтва 1-й паветранай арміі, 1-ы намеснік міністра, міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі Беларускай ССР, дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 4-га склікання.

Памёр у 1991 годзе.

Спасылкі правіць

  1. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar672704&strq=l_siz=20