Фёдар Пятровіч Вінакураў
Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў (17 лютага 1900, в. Расказань, Раднічкоўскі раён, Саратаўская вобласць — 15 чэрвеня 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР (1960, член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954)[1].
Фёдар Пятровіч Вінакураў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лютага 1900 |
||||||
Смерць | 15 чэрвеня 1990 (90 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | навуковец | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | гідратэхніка | ||||||
Месца працы | |||||||
Вядомы як | акадэмік АН БССР, акадэмік АА СССР, прафесар | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942—1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948—1961 гг. у БПІ[1].
З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969—1970 гг. акадэмік — сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР[1].
Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[1]гг.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне[1].
Асноўныя працыПравіць
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2]:
- Строительные свойства торфяных грунтов. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962 (совм. с А. Е. Тетеркиным, М. А. Питермоном).
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), «Знак Пашаны» (1944), медалямі[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Федор Петрович Винокуров (к 70-летию со дня рождения и 47-летию научно-производственной деятельности) // Инженерно-физический журнал. 1970. Т.18, № 3.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 182.
СпасылкіПравіць
- Акадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч (руск.)
- Фёдар Пятровіч Вінакураў у базе дадзеных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)