Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук
Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук (9 красавіка 1925, в. Вочкі, Кобрынскі павет, Польская Рэспубліка — 25 лістапада 2008) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.
Уладзімір Паўлючук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Аляксанкін | ||||||
Пераемнік | Аляксей Шахновіч | ||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1925 |
||||||
Смерць | 25 лістапада 2008 (83 гады) | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1948 годзе скончыў тэхнікум і паступіў на факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускага палітэхнічнага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Пасля вучобы працаваў у меліярацыйных арганізацыях: старшым інжэнерам-механікам Слуцкай машына-меліярацыйнай станцыі, галоўным інжынерам, дырэктарам Мазырскага завода меліярацыйных машын. Завод з 1958 года спецыялізаваўся на выпуску каналакапальнікаў, каналаачышчальнікаў, карчавальнікаў, машын для глыбокага фрэзеравання.
У 1962—1965 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі СМ БССР, якое ў 1965 годзе пераўтворана ў міністэрства. З таго часу — намеснік, першы намеснік міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР. У перыяд з 27 кастрычніка 1971 года па 4 снежня 1986 года — міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР.
З’яўляўся ініцыятарам распрацоўкі і выкарыстання водных рэсурсаў, эксплуатацыі асушальных сістэм і выкарыстання меліяраваных зямель, распрацоўкі і ўкаранення ў рэспубліцы прагрэсіўнай формы арганізацыі эксплуатацыі арашальных сістэм.
У 1975 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З 1976 года — член ЦК КПБ.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак пашаны», Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За доблесную працу».
Літаратура
правіць- Паўлючук Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. — С. 334.
- Павлючук Владимир Иосифович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз. — С. 477
- Павлючук Николай Иосифавич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. — Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 212.